Знайсці
15.04.2024 / 08:50РусŁacБел

Улады Германіі распрацоўваюць антытэрарыстычны план на час правядзення Еўра-2024

Зараз сітуацыя значна больш небяспечная, чым падчас Чэмпіянату свету 2006 года, які таксама прайшоў у Германіі.

Нямецкія паліцэйскія патрулююць чыгуначны вакзал. Фота: Michael Probst / AP

Тэрарыстычныя арганізацыі ісламскіх фундаменталістаў пагражаюць нападамі падчас чэмпіянату Еўропы па футболе, які пройдзе гэтым летам у Нямеччыне, піша Bild.

Федэральны міністр унутраных спраў Нэнсі Фезер ужо распарадзілася ўвесці памежны кантроль на межах Нямеччыны на ўвесь перыяд чэмпіянату з 14 чэрвеня па 14 ліпеня.

«Бяспека чэмпіянату Еўропы па футболе ў нашай краіне мае найвышэйшы прыярытэт. Паліцыя будзе мець вялікую прысутнасць на ўсіх пляцоўках, усюды, дзе шмат людзей», — сказала Фезер.

Спецпадраздзяленні SEK будуць знаходзіцца на кожным аб'екце Чэмпіянату Еўропы для таго, каб сілавікі маглі неадкладна ўмяшацца ў сітуацыю.

Паліцэйскім па ўсёй краіне ўведзена забарона на адпачынак падчас чэмпіянату.

Міністр унутраных спраў Славеніі Бошцян Паклукар у размове з Bild адзначыў, што «славенская паліцыя таксама возьме ўдзел у чэмпіянаце Еўропы па футболе».

«Існуе рызыка таго, што тэрарысты могуць трапіць у ЕС нелегальна. У гэтым кантэксце так званы балканскі міграцыйны маршрут працягвае ўяўляць сабой адну з самых вялікіх праблем», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Вызначыліся ўсе ўдзельнікі чэмпіянату Еўропы па футболе

«Баер» з Леверкузэна ўпершыню ў сваёй гісторыі стаў чэмпіёнам Германіі па футболе

«Тыя, хто купляе газ, дапамагаюць Расіі?» Прэзідэнт УЕФА патлумачыў, чаму не адхіліў зборную Беларусі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера