Знайсці
03.04.2024 / 08:16РусŁacБел

Адключаць ацяпленне ў Мінску пакуль не плануюць

З улікам прагназаванага пахаладання адключэнне ацяплення ў Мінску пакуль не плануецца ні ў якой з груп спажыўцоў. Пра гэта Мінск-Навінам паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Дзмітрый Марцінкевіч.

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

Рашэнне пра заканчэнне ацяпляльнага сезона ў Мінску прымае Мінгарвыканкам. Пры гэтым спецыялісты кіруюцца патрабаваннямі правілаў падрыхтоўкі арганізацый да ацяпляльнага сезона, яго правядзення і завяршэння.

Яны кажуць, што ацяпленне спажыўцоў сацыяльнай сферы (бальніцы, дзіцячыя сады, школы) прыпыняецца пры ўсталяванні сярэднясутачнай тэмпературы вонкавага паветра +10 градусаў, у жылым фондзе — пры +8 градусах на працягу трох дзён, а таксама пры спрыяльным далейшым прагнозе надвор'я.

Калі з пацяпленнем у кватэры стала занадта горача, пра гэта варта паведаміць на 115. Спецыялісты адрэгулююць падачу цяпла.

Зрэшты, у пераважнай большасці шматкватэрных дамоў горада ўстаноўлены сістэмы аўтаматычнага рэгулявання цепласпажывання, якія рэагуюць на тэмпературу на вуліцы і кантралююць падачу цепланосьбіта зыходзячы з яе.

Чытайце таксама:

У Беларусі пачалі адключаць ацяпленне

Ацяпленне зараз у Беларусі будуць уключаць хутчэй

Сіноптыкі папярэдзілі пра небяспечныя ўмовы надвор'я сёння

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031