Знайсці
29.03.2024 / 10:37РусŁacБел

Кіраўнік аднаго з раёнаў Гомеля і яго намесніца атрымалі мінімальныя 3 гады калоніі, але і тыя з адтэрміноўкай

Кіраўнік Чыгуначнага раёна Аляксандр Сівакоў і яго намесніца па эканамічных пытаннях Наталля Жук былі затрыманыя ў пачатку 2023 года проста на рабочых месцах.

Аляксандр Сівакоў

Чыноўнікам інкрымінавалі перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў (ч. 3 арт. 426 КК). Па гэтым артыкуле можна атрымаць ад 3 да 10 гадоў зняволення.

У міліцэйскай газеце «На страже» супрацоўнікі ГУБАЗіКа пахваліліся, што Сівакоў і Жук атрымалі па 3 гады зняволення.

Аднак «Медыязона» знайшла інфармацыю пра прысуд у Банку судовых рашэнняў.

Выявілася, што чыноўнікам сапраўды далі па 3 гады калоніі — але з адтэрміноўкай на два гады. Такім чынам, і Сівакоў, і Жук, знаходзяцца дома. Дый суд яны чакалі дома, знаходзячыся пад хатнім арыштам.

Аляксандр Сівакоў узначальваў адміністрацыю Чыгуначнага раёна Гомеля ў 2019-2023. Перад тым у 2010-2017 кіраваў дзяржаўным прадпрыемствам па ўтрыманні дарог «ГарСАП». Быў дэпутатам Гомельскага гарадскога савета дэпутатаў, а таксама членам выбарчых камісій.

Наталля Жук

Чытайце таксама:

У Брэсце затрымлівалі і экс-мэра Рагачука, і абласнога кіраўніка Шулейку

Вынесены прысуд кіраўніку гомельскага Белінвестбанка, якога адначасова судзілі за палітыку, карупцыю і наркотыкі

Некуды знік дырэктар Рагачоўскага малочнакансервавага камбіната. Гэта супала з арыштамі па «малочнай» справе 

Чым адметная «Бабушкина крынка», кіраўніка якой затрымалі за карупцыю

Пайшоў пад суд дырэктар яшчэ аднаго дзяржаўнага прадпрыемства

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
7
Ха-ха
7
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
9
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930