Знайсці
28.03.2024 / 13:261РусŁacБел

Кастусю Цвірку — 90 гадоў!

28 сакавіка адзначае 90-гадовы юбілей перакладчык, выдавец, паэт, этнограф, філолаг, кандыдат гістарычных навук Кастусь Цвірка. Заснавальнік і галоўны рэдактар кніжнай серыі «Беларускі Кнігазбор», якая выходзіла з 1996 года, піша bellit.info.

Кастусь Цвірка нарадзіўся ў 1934 годзе ў вёсцы Зялёная Дуброва Старадарожскага раёна. У 1958 годзе скончыў філфак БДУ. У 1958-1959 гадах выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Труханавіцкай сярэдняй школе Капыльскага раёна. Быў літаратурным супрацоўнікам раённай газеты «Рудзенская праўда», рэдактарам на Беларускім радыё, старшым метадыстам рэспубліканскага Дома народнай творчасці, старшым інспектарам Упраўлення па распаўсюджванні друку Міністэрства сувязі БССР.

У 1972 годзе скончыў аспірантуру пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР і стаў навуковым супрацоўнікам гэтага інстытута. З 1981 года — старшы рэдактар выдавецтва «Юнацтва», з 1984 г. — рэдактар аддзела паэзіі часопіса «Полымя». Кандыдат гістарычных навук. З 1996 года аўтар (часта як перакладчык) і галоўны рэдактар праекта «Беларускі Кнігазбор».

Кастусь Цвірка аўтар мастацкіх нарысаў, звязаных з літаратурнымі мясцінамі Беларусі, манаграфіі «Слова пра Сыракомлю» і іншых, а таксама ўкладальнік шэрагу кніг паэзіі, прозы і літаратурных перакладаў.

З кніжным даробкам спадара Кастуся можна азнаёміцца на старонцы Інтэрнэт-бібліятэкі «Камунікат».

Чытайце таксама:

Кастусь Цвірка: Буду жыць, пакуль не выдам усе 200 тамоў «Беларускага кнігазбору»!

Сёння Міхалу Анемпадыставу было б 60 гадоў

«У іх доме ў Мінску ў 1920-я ўтварыўся літаратурна-мастацкі салон, дзе збіралася і моладзь, і вядомыя творцы; гучалі вершы, песні, гарачыя дыскусіі»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
чытач/адказаць/
29.03.2024
Дзякуй, стары руплівец! Многая лета!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930