Знайсці
28.03.2024 / 08:396РусŁacБел

Пуцін назваў «трызненнем» імавернасць вайны Расіі з НАТА

Масква не збіраецца ваяваць з НАТА, паколькі ЗША, што ўзначальваюць ваенны блок, трацяць на абарону шматкроць больш, чым Расія, заявіў прэзідэнт РФ.

Фота: Mikhail Metzel, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

«У нас няма ніякіх агрэсіўных намераў у адносінах да гэтых дзяржаў. Мы і ва Украіне б ніколі нічога не рабілі, калі б там дзяржпераварот не здзейснілі, а потым не пачалі б ваенныя дзеянні на Данбасе», — паўтарыў мантру Пуцін на сустрэчы з вайскоўцамі ў Таржку.

Ён нагадаў, што ваенны бюджэт ЗША ў 2022 годзе склаў каля $811 млрд, а Расіі — $72 млрд. «І мы што, маючы на ​​ўвазе вось гэтыя суадносіны, збіраемся ваяваць з НАТА, ці што? Ну гэта проста трызненне», — адзначыў Пуцін.

Менш чым два тыдні таму, 17 сакавіка, Пуцін дапусціў, што Расія можа сутыкнуцца з НАТА ў поўнамаштабным канфлікце, нагадвае The Moscow Times.

«Я думаю, усё магчымае ў сучасным свеце. Але я ўжо казаў, і гэта зразумела для ўсіх, што гэта будзе ў адным кроку ад поўнамаштабнай Трэцяй сусветнай вайны», — казаў ён на прэс-канферэнцыі па выніках прэзідэнцкіх выбараў.

Чытайце таксама:

Улады Расіі і Беларусі рыхтуюць выкарыстанне ядзернай зброі і «бліцкрыг на Вільню» — Сахашчык

Лукашэнка адказаў Сахашчыку: Поўная дурасць

«У Беларусі рамантуюць масты да Літвы, якія не выкарыстоўваюцца ў гаспадарчых мэтах». Сахашчык патлумачыў свае алармісцкія заявы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
7
0
Адуван/адказаць/
28.03.2024
Паставіў сам сябе на месца, карлік
0
Вася/адказаць/
28.03.2024
Цікава, яму яшчэ хтосьці верыць?
0
Значыць/адказаць/
28.03.2024
вайна дакладна будзе
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930