Знайсці
27.03.2024 / 23:4614РусŁacБел

Таямніца «людзей у сінім» на канцэрце ў «Крокусе» канчаткова высветлілася. Гэта дакладна не фээсбэшнікі

OSINT-даследчыкі ўвечары 26 сакавіка правялі ўласнае расследаванне гэтай справы і пераканаўча развянчалі канспіралагічную версію пра «людзей у сінім». Яны паказалі іншыя фатаграфіі ўдзельнікаў таямнічай групы і даведаліся некаторыя дэталі іх біяграфіі. У выяўленні гэтых людзей OSINT-даследчыкам дапамаглі праграмы распазнання асоб, піша «Медуза». Заадно выданне само расследавала, адкуль у гэтай версіі растуць ногі.

Калаж з «людзьмі ў сінім» у адным з акаўнтаў, якія распаўсюджвалі канспіралагічную тэорыю

На другі дзень пасля тэракту ў «Крокус Сіці Холе» ў сацыяльных сетках завірусілася відэа з тыктока польскага журналіста Марціна Ролі. Ён не быў аўтарам версіі аб арганізацыі атакі расійскімі ўладамі, а проста выклаў у сваім акаўнце ролік, зняты адным з наведвальнікаў канцэрту «Пікніка» ў момант, калі тэрарысты ўварваліся ў глядацкую залу і адкрылі страляніну па людзях. Роля суправадзіў гэта такім каментаром: «Тэрмінова! Тэракт у Расіі?! Вялікая колькасць забітых і параненых!»

Карыстальнікі твітара разгледзелі адказ на пытанне польскага журналіста проста на выкладзеных ім кадрах. Нібыта група з мінімум чатырох мужчын, апранутых у сінія джынсы і сінія кофты рознага крою і адценняў, за некалькі секунд да таго, як тэрарысты ўварваліся ў залу, пачала выкрыкваць заклікі зачыніць дзверы. Гэтых дэталяў хапіла для нараджэння і раскруткі версіі пра тайную групу супрацоўнікаў спецслужбаў, якія каардынавалі тэракт.

Хто быў першакрыніцай тэорыі, сказаць цяжка, але вось яе вычарпальнае выкладанне у адным з першых твітаў, якія шырока разляцеліся:

Хтосьці нават разглядзеў на размытых кадрах асобы канкрэтных сілавікоў:

Праз яшчэ некалькі гадзін версія абрасла дадатковымі дэталямі: нібыта як мінімум адзін удзельнік заканспіраванай групы не толькі прысутнічаў у зале «Крокуса» ўвечары 22 сакавіка, але і затрымліваў меркаваных выканаўцаў тэракту ў бранскім лесе раніцай 23 сакавіка. У гэтым выпадку «аргументамі», акрамя колеру кофты і джынсаў, сталі падобная стрыжка і гадзіннік на левай руцэ ў абодвух мужчын.

Нарэшце, апошнім (і, бадай, адзіным па-сапраўднаму падазроным) элементам тэорыі стала экспрэс-расследаванне беларускага праекта Nexta. Журналісты выдання знайшлі фатаграфію аднаго з меркаваных супрацоўнікаў спецслужбаў на сайце цэнтра спорту, размешчанага ў пасёлку Сосенскае ў Маскве. Па тым жа адрасе, высветлілі ў Nexta, знаходзіцца штаб-кватэра Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Генштаба Узброеных сіл Расіі (ГРУ).

Акрамя таго, аўтары матэрыялу выказалі здагадку, што адзін з удзельнікаў «сіняй» групы таксама быў прадстаўлены як наведвальнік канцэрту, які нібыта абясшкодзіў узброенага тэрарыста (доказаў гэтаму эпізоду за чатыры дні з моманту тэракту ўлады і дзяржаўныя медыя не прадставілі).

Безумоўна, тэорыя нарадзілася не на пустым месцы: крытыкі Крамля яшчэ з канца 1990-х падазраюць Уладзіміра Пуціна і ягонае атачэнне ў датычнасці да арганізацыі тэрактаў — для здабыцця палітычнай выгады. Тады, праз некалькі дзён пасля выбухаў жылых дамоў у Буйнакску, Маскве і Валгадонску, у падвале дома ў Разані былі знойдзеныя мяшкі з цукрам, у якіх на экспертызе таксама былі выяўленыя сляды гексагену.

У першыя гадзіны пасля знаходкі праваахоўныя органы актыўна пачалі расследаваць інцыдэнт і шукаць людзей, якія заклалі мяхі, але ўжо на наступны дзень на той момант дырэктар ФСБ Мікалай Патрушаў (цяпер — па-ранейшаму ўплывовы сакратар Рады бяспекі РФ) абвясціў, што ўсё здарэнне аказалася толькі вучэннямі ФСБ для праверкі пільнасці грамадзян. Выраз «разанскі цукар» з тых часоў стаў намінальным, ім абазначаюць «крамлёўскі след» у арганізацыі тых ці іншых злачынстваў.

Як звярнулі ўвагу аўтары рассылкі «Сігнал», у дзень тэракту ў «Крокусе» наведвальнасць старонкі пра выбухі ў Маскве ў 1999 годзе ў «Вікіпедыі» вырасла больш чым у 200 разоў. Так што версію пра «разанскі цукар» частка грамадства, відавочна, чакала — і знайшла пацвярджэнне сваім чаканням у «людзях у сінім».

А цяпер — сеанс выкрыцця

Ён увогуле будзе вельмі кароткім. OSINT-даследчыкі ўвечары 26 сакавіка правялі ўласнае расследаванне і пераканаўча развянчалі версію пра «людзей у сінім». Яны паказалі іншыя фатаграфіі ўдзельнікаў таямнічай групы і даведаліся некаторыя дэталі іх біяграфіі. У выяўленні гэтых людзей OSINT-даследчыкам дапамаглі праграмы распазнання асоб.

Выяўлены Nexta «супрацоўнік ГРУ» аказаўся настаўнікам фізкультуры Дзмітрыем Ярохіным, высветлілі рэдактар «Медыязоны» Максім Літаўрын і незалежны журналіст Андрэй Захараў.

Яшчэ аднаго «спецслужбіста» дэананімізавалі галоўны рэдактар выдання The Insider Раман Дабрахотаў і даследчык з праекта Bellingcat Хрыста Грозеў. Па звестках Дабрахотава, мужчыну завуць Дзмітрый Дружкоў і ён «нафтавік у ВНИИСТ».

Пазней гэты чалавек даў кароткае інтэрв'ю ТАСС, у якім таксама запэўніў, што не мае дачынення да спецслужбаў, а займаецца будаўніцтвам — і канцэрт наведваў як звычайны глядач разам са сваім дзіцем.

Літаўрын з Захаравым таксама звярнулі ўвагу на тое, што на іншым моманце з відэазапісу затрымання меркаваных тэрарыстаў відаць твар мужчыны, якога Nexta і многія карыстальнікі сацсетак прынялі за ўдзельніка «сіняй групы». З яго становіцца відавочна, што гэта іншы чалавек — хоць бы па расліннасці на твары ў таго, хто затрымлівае, і яе адсутнасці ў гледача канцэрта (праграмы распазнання асоб таксама лічаць, што гэта іншы чалавек).

Чытайце таксама:

«Я будаўнік і не маю дачыненне да ФСБ». Мужчына ў сінім з «Крокуса» расказаў пра сябе

Што рабілі падазроныя мужчыны ў сінім падчас расстрэлу людзей у «Крокусе»?

«Расія ведала пра падрыхтоўку тэракта ў Маскве прынамсі за месяц да яго» — Кірыла Буданаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
30
Панылы сорам
7
Ха-ха
40
Ого
9
Сумна
18
Абуральна
39
1
нн опять села в лужу/адказаць/
28.03.2024
нудануда, такого ж не может быть, чтобы сотрудники гэбни имели "легенду", они должны на всех фотках быть строго по форме, а в соцсетях в место работы Москва Лубянка 2
0
Поўныя нулі/адказаць/
28.03.2024
Рэдактары НН так цалкам давяраюць версіі “харошых руzzкіх”, што з лёгкасьцю павяліся на іх наратывы і нават не звярнулі ўвагу на такія нестыкоўкі, што аднаго і таго ж “наведвальніка ў сінім” рускі асінт-раследвальнік вызначыў “нафтавіком”, а другі рускі журналіст ужо піша, што гэта “просты мужык з Беларусі” (ды яшчэ і КАПСАМ гэта выдзеліў) без аніякіх доказаў, але ў інтэрв’ю прапагандысцкаму ТАСС, гэты “ці то беларус, ці то нафтавік” увогуле сказаў што ён “будаўнік”? Нешта легенда не б’ецца ў гэтых харошых рускіх і іх фсб. Мабыць у іх розныя куратары і крыніцы там. І калі ён сапраўды з Беларусі, чаму б не праверыць гэтую інфармацыю па базе АІС Пашпарт, якая ёсць у кіберпартызаў? Ды к не ж, пабеглі адразу посціць “раследванне” ад харошых рускіх. Крытычнага мыслення нуль, праверкі інфармацыі нуль і нуль журналісцкіх стандартаў. І памятайце, “Пятроў і Башыраў” таксама мелі легенду, што яны простыя “менеджэры”. Відавочна, што ўсе яны маюць легенду ды некалькі пашпартоў на розныя прозвішчы і адрасы ад фсб/гур.
0
Кровавая гебня/адказаць/
28.03.2024
Какие тупые легенды
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930