Знайсці
13.03.2024 / 19:133РусŁacБел

У «Лукойле» зноў памёр топ-менеджар — ужо чацвёрты за два гады

13 сакавіка нафтавая кампанія «Лукойл» паведаміла пра раптоўную смерць свайго віцэ-прэзідэнта Віталя Робертуса. Ён памёр ва ўзросце 53 гадоў. Прычыну смерці топ-менеджара кампанія не назвала.

Віталь Робертус

Выданне The Moscow Times нагадвае, што Робертус стаў ужо чацвёртым топ-менеджарам «Лукойла», які памёр цягам апошніх двух гадоў.

У кастрычніку 2023 года ў 66 гадоў з-за сардэчнай недастатковасці памёр кіраўнік рады дырэктараў кампаніі Уладзімір Някрасаў. Ён узначаліў раду дырэктараў пасля нечаканай смерці папярэдняга кіраўніка Рады Равіля Маганава. 1 верасня 2022 года Маганаў выпаў з верхняга паверха галоўнага корпуса Цэнтральнай клінічнай бальніцы (ЦКБ) і разбіўся.

Да таго ў траўні 2022 года ў падмаскоўных Мыцішчах памёр былы віцэ-прэзідэнт, начальнік Галоўнага ўпраўлення паставак і продажаў «Лукойла» Аляксандр Субоцін. Паводле даных выдання Mash, ягоная смерць настала ў ходзе няўдалага сеансу ў шаманаў, на якім Субоціна з дапамогай жабячай атруты спрабавалі вылечыць ад праблем з алкаголем.

Нечаканыя і загадкавыя смерці апошнім часам рэгулярна здараюцца і сярод топ-менеджменту іншых расійскіх буйных кампаній.

Чытайце таксама:

Самагубствы, забойствы і няшчасныя выпадкі. Як хваля смерцяў захліснула буйны расійскі бізнэс

У Расіі затрымалі былых топ-менеджараў піўной кампаніі «Балтыка», у справе ёсць беларускі след

Расійскі топ-менеджар памёр ва ўзросце 40 гадоў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
9
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
0
0
Вася/адказаць/
13.03.2024
[Рэд. выдалена]
0
a.hto.tam.idze/адказаць/
13.03.2024
Гаўбец?
0
Илья/адказаць/
14.03.2024
Путин продолжает убирать неугодных
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031