Знайсці
11.03.2024 / 16:173РусŁacБел

«АМАП трэба адпраўляць?» Па Гродне кожную ноч блукаюць людзі ў чорных плашчах — хто яны

З акна гарадскога аўтобуса гарадзенка зняла відэа, як па вуліцы горада рухаецца незвычайная працэсія. Чалавек у жоўта-залатым плашчы вёў за сабой дзясятак людзей у чорных мантыях і капюшонах. На ўсіх былі навушнікі. Відэа з такой незвычайнай карцінкай з'явілася ў тыктоку.

Выданне Grodno.in тлумачыць: гэта экскурсія «Таямніцы горада», якая праходзіць фармаце тэатральнага паказу. Горад ператвараецца ў тэатральныя дэкарацыі і гучыць старымі легендамі. Перад пачаткам кожнаму ўдзельніку выдаюць элементы для поўнага пагружэння: навушнікі, у якіх будзе гучаць голас расказчыка, фірмовыя плашчы і парасоны на выпадак дажджу.

 

@liveislove33#рекомендации#Беларусь#Гродно#экскурсиявцентрегорода♬ оригинальный звук - Александр

«Думала, сектанты», — напісала аўтарка відэа. 

Каментароў пад пастом у тыктоку няшмат — у асноўным, людзі захапляюцца і пытаюцца, як трапіць на такую экскурсію. Адзін з каментатараў дадаў пагружэння ў беларускую атмасферу, пацікавіўшыся, ці не трэба адпраўляць АМАП.

Чытайце таксама:

«У вёсцы пачалі жыццё з нуля». Немец і японка пераехалі ў беларускую глыбінку і ўспрымаюць гэта як шанец

У Лідскім замку адкрылі інтэрактыўную залу, у якой экспанаты можна мацаць рукамі

«Беларусь для мяне — краіна кантрастаў». Малады паляк з беларускімі каранямі самастойна вывучыў мову і піша песні па-беларуску

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
6
Ха-ха
40
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
3
0
Пан Усялян/адказаць/
11.03.2024
Дазвол на хаджэнне па горадзе маюць ад выканкаму?
0
Чорны пакет/адказаць/
11.03.2024
Нейкі разгул дэмакратыі
0
Ёсік/адказаць/
11.03.2024
Думала сектанты, і ўжо амаль патэлефанавала міліцыянтам. Чалавека зьбіваюць, да дзяўчынак п'яны чапляецца, усе пысы адварочваюцца, мы думалі гэта бамжы, іх не шкада. Ідзі хутчэй да дому, бо панараму без цябе пачнуць, даносчыца.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031