Знайсці
11.03.2024 / 15:268РусŁacБел

Качанава назвала гэты горад Беларусі турыстычнай Мекай

«Людзі сюды прыязджалі і будуць прыязджаць», — кажа старшыня Савета Рэспублікі.

Фота: Савет Рэспублікі

Наталля Качанава назвала Полацк турыстычнай Мекай. «Людзі сюды прыязджалі і будуць прыязджаць. Таму тут усё павінна дыхаць гісторыяй. Кожны аб'ект павінен быць у ідэальным стане. Нараўне з гэтым важна паклапаціцца аб разнастайнасці сувенірнай прадукцыі, якой павінна быць шмат. Яна павінна быць цікавай, каб кожны захацеў забраць з сабой сувенір на памяць», — кажа старшыня Савета Рэспублікі, якая нарадзілася ў Полацку ў 1960 годзе.

Таксама яна правяла нараду па пытаннях арганізацыі і правядзення XI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, выступіўшы з прапановай: запрасіць моладзь з гарадоў-пабрацімаў ​​Віцебскай вобласці і Расійскай Федэрацыі для ўдзелу ў мерапрыемствах, прымеркаваных да Форума.

«Ім трэба будзе абавязкова паказаць нашы музеі, славутасці», — адзначыла старшыня Савета Рэспублікі.

Расійская дэлегацыя плануе прыбыць у паўночны рэгіён 25 сакавіка, каб ацаніць гатоўнасць будучых пляцовак і ўсёй інфраструктуры ва ўсіх гарадах, дзе будзе праходзіць Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

Чытайце таксама:

Качанава праспявала Лукашэнку чарговы панегірык

«Ён не любіць, калі яго хваляць, але мы ж павінны праўду гаварыць». Качанава ў ліслівасці набліжаецца да віртуознасці

Наталля Качанава расказала моладзі, якая яна з дзяцінства

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
11
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
3
0
Ронін/адказаць/
11.03.2024
барсик, а таксама ёй трэба паведаміць, як Пётр Першы ўабіў святара з пісталета ў глаз і зрабіў склад у Сафіі. Бо ўжо за.....ла гэта недарэка.
0
А мы были свидетели/адказаць/
11.03.2024
А не расскажут туристам этой "мекике", как где то в 1966 плюс минус, взорвали Полоцкий Софийский собор. Или спец по канализационным задвижкам и трубам забыла прочитать?
0
Ух ..../адказаць/
11.03.2024
Так эта тетке было 8 годиков, когда мы закончили школу в Новополоцке ...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031