Знайсці
26.01.2024 / 15:4714РусŁacБел

Наталля Качанава расказала моладзі, якая яна з дзяцінства

Старшыня Савета Рэспублікі на сустрэчы з моладдзю падзялілася бачаннем падручнікаў і зрабіла некалькі кніксэнаў у бок Лукашэнкі.

Фота: Савет Рэспублікі

«Вы ведаеце, наогул моладзевых арганізацый і грамадскіх аб'яднанняў у нашай краіне больш за 3 тысячы. Таму прапісаць усё, што ёсць, у падручнік немагчыма. Але асноўнае, структураванае, мусіць быць. Пра гэта неаднаразова казаў прэзідэнт нашай краіны, што падручнікі павінны быць праўдзівымі, справядлівымі, правільнымі. Мы павінны пісаць гісторыю суверэннай Беларусі праўдзівую, такую, якая яна ёсць сёння», — заявіла Наталля Качанава (цытата паводле тэлеграм-канала Савета Рэспублікі).

«Вядома, трэба прапісваць (пра моладзевы парламентарызм), асабліва ў падручнікі па грамадазнаўстве. Гэта пакажа тое, што для моладзі зараз адкрыты ўсе шляхі і дарогі і можна сябе рэалізоўваць. Мы пра гэта падумаем. Чаму няма?» — дадала яна.

«Я патрыёт да мозгу касцей, я такая з дзяцінства. Я за сваю краіну, малую радзіму, той куток, дзе жыла. Гэта святое. Калі прыязджаю да сябе дадому, я радая і шчаслівая, атрымліваю задавальненне», — дадала яна.

Потым яна зноў зрабіла рэверанс у бок Лукашэнкі.

«Мы павінны шанаваць, што ў нас сёння такі кіраўнік у краіне, нацыянальны лідар наш, які разумее адбывалыя працэсы, з якім лічацца ў свеце. 

Адпаведна, нам трэба слухаць прэзідэнта і рабіць тое, што ён кажа», — рэзюмавала Наталля Качанава.

Чытайце таксама:

У хлопца няма здароўя, але хочацца ў сілавікі. Дапамагла Качанава

Качанава выказала спачуванні па загінулых у Данецку, назваўшы рэгіён Расіяй

Качанава выгуляла на МТЗ раскошную шубу са скандынаўскай норкі

Качанаву запыталіся пра Пуціна, а яна па звычцы расхваліла Лукашэнку

Качанава расказала пра сваю традыцыю. Стаматолагі абураюцца

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
7
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
вячоркаў мінск/адказаць/
26.01.2024
ну. і не кажыця. тожа мне. можа яшчэ надумаў і ізьмяняць? і каму? тожа мне. усенародна абранай? ды як ён(ці яна)о можа!!??
нада бы праработаць паведзеніе недастойнава таварыша на партсабраніі, дарагія таварышы. вась толькі як гэтага таварыша знайсці?
0
г ена і чэ бу рашка/адказаць/
26.01.2024
хто закакаўся? ну што за вапрос

вось ян(а) была і вось яе
нямааа
27.01.2024
она план далеса курила в комсомоле
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930