Расійскія страты ва Украіне за суткі цягам лютага былі самымі высокімі з пачатку вайны — брытанская разведка
Мінабароны Вялікабрытанні піша ў аглядзе, што ў лютым расійскія войскі ў сярэднім гублялі 983 чалавекі ў суткі (забітымі і параненымі).
Гэта самы высокі паказчык з пачатку вайны.
Графік сярэднесутачных страт Расіі. Крыніцы: брытанская выведка
У аглядзе пішуць, што рост сярэднесутачнага паказчыка страт адлюстроўвае нацэленасць Расіі на масіраваную вайну на знясіленне.
«Хоць гэта і дорага каштуе з пункту гледжання чалавечых жыццяў, такі эфект узмацняе ціск на пазіцыі Украіны па ўсёй лініі фронту», — адзначае брытанская разведка.
На сёння Расія, як лічыць ведамства, магла страціць больш за 355 тысяч вайскоўцаў забітымі і параненымі падчас вайны ва Украіне.
11
1
0
1
2
4
Каментары
110
Праўдаруб/адказаць/03.03.2024
Час ідзе, Рашка не мяняецца. Як і ва ўсе часы, закідвае косткамі сваіх людзей землі, на якія прэтэндуе. Бо чалавечае жыццё нічога не вартае для Імперыі Зла.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Гродне прадаюць кватэру з відам на Фарны касцёл
 3
Кітайцу з амерыканскім пашпартам забаранілі ўезд у Беларусь. Магчыма, пасля праверкі тэлефона
 1
Зяленскі паставіў Пуціна ў адзін шэраг з Гітлерам
 4
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера