Знайсці
21.02.2024 / 11:547РусŁacБел

Легендарную «Бярозку» канчаткова русіфікавалі

Стылёвую беларускамоўную шыльду сталічнага кафэ замянілі на рускамоўную.

Старая вывеска ў рэтра-стылі. Фот: Анлайнер

Сёння на фасадзе дома па плошчы Перамогі замест вывескі «Бярозка», выкананай у рэтра-стылі 1960-х гадоў, красуецца простая вывеска «Берёзка». Фота апублікаваў у сваім тэлеграм-канале фуд-блогер Какабай.

Новая шыльда «Бярозкі». Фота: тэлеграм-канал «Мерзкий Кокобай»

Маладзёжнае кафэ «Бярозка» на гэтым месцы адкрылася ў 1967 годзе. У памяшканні, дзе да таго размяшчалася першая ў БССР закусачная-аўтамат, цалкам змянілі інтэр'ер: калоны сталі нагадваць ствалы бяроз, уздоўж вітрынных вокнаў цягнуліся барныя стойкі. Тут па вечарах збіралася моладзь з усяго горада.

У 1980-я гады «Бярозка» працягвала заставацца тусовачным маладзёжным месцам, але наступныя 30 гадоў практычна не змяняла фармату і не ведала рамонту. Памяшканне пачало прыходзіць у непрыдатнасць, канцэпцыя састарэла.

Вывеска старога кафэ дрэнна ўпісвалася ў архітэктуру, але таксама была выканана па-беларуску. Фота: Relax.by

У 2015 годзе пасля праверкі Мінгандлю «Бярозка» спачатку прыпыніла сваю працу, а пасля зачынілася канчаткова.

Але кафэ выкупіла кампанія Golden Project, вядомая такімі праектамі, як Golden Coffee, «Ангелы», Kinza і інш., якая дала «Бярозцы» новае жыццё.

Менавіта тады для «Бярозкі» быў распрацаваны лагатып і вывеска, выканыныя рэтра-шрыфтам. Але і ранейшыя вывескі на кафэ былі беларускамоўнымі, няхай і не вельмі стылёвымі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Тэатр рускага гледача. Як змяніўся рэпертуар ТЮГа пры Паляковай-Макей

У Магілёве «русіфікавалі» крыж на месцы сталінскіх расстрэлаў

«Менавіта тут шлях вырашылі паўтарыць». На Гомельшчыне насаджаюць культ Кацярыны II

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
7
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
43
22.02.2024
а хіба гэта па-русскі? хіба літару "ё" не адмянілі ў 22-?
0
Андрэй /адказаць/
22.02.2024
маскаля трэба забіць у сябе ў галаве перш найперш. Я так бачу не хочуць беларусы мець сваё роднае, нацыянальнае!!!! У маім сэрцы Беларусь была і ёсць!!!!
1
Максим Дизайнер/адказаць/
22.02.2024
Вот, полюбуйтесь на "работу" этих мамкиных "дизайнеров" после курсов. Я даже не пра мову.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031