Знайсці
13.02.2024 / 23:14РусŁacБел

У Вільні пройдзе паэтычны фестываль «Вершы на асфальце»

XII міжнародны паэтычны фестываль памяці Міхася Стральцова «Вершы на асфальце», у якім традыцыйна бяруць удзел паэты з Беларусі і замежных краін, сёлета адбудзецца 16-18 лютага ў Вільні.

У маштабнай праграме фестывалю, які арганізоўваецца Міжнародным саюзам беларускіх пісьменнікаў, — абвяшчэнне лаўрэата Літаратурнай прэміі Міхася Стральцова і лаўрэатаў Прэміі Цёткі, гутаркі з паэтамі і празаікамі Падляшша, літаратурны вечар сучаснай літоўскай паэзіі ў беларускіх перакладах, каля двух дзясяткаў прэзентацый новых паэтычных кніг і першы канцэрт гурта FILAMATY (супольны канцэптуальны праект гурта RELIKT і музыкі Уладзя Лянкевіча).

Уваход на ўсе мерапрыемствы фестывалю вольны.

Падчас асноўных імпрэзаў фестывалю 17 і 18 лютага ў клубе «Павільёнас» працуюць кропкі продажу беларускай кнігі, а таксама вядзецца анлайн-трансляцыя ў сацыяльныя сеткі праекта Bellit.info.

Штогадовы Міжнародны паэтычны фестываль імя Міхася Стральцова «Вершы на асфальце» запачаткаваны ў 2012 годзе Саюзам беларускіх пісьменнікаў і Беларускім ПЭН-цэнтрам. Сёлета фестываль арганізоўваецца Міжнародным саюзам беларускіх пісьменнікаў у партнёрстве са Шведскім саюзам пісьменнікаў, Гётэ-Інстытутам у выгнанні, Праграмнай Радай тыднёвіка беларусаў Польшчы «Ніва» і Беларускім ПЭНам.

Праграма фестывалю — па спасылцы.

Чытайце таксама:

Вершы ўнікальнай паэткі XX стагоддзя выдадуць па-беларуску

Каго з беларускіх пісьменнікаў найбольш выдавалі за савецкім часам? Не ўсіх вы ведаеце

Абвясцілі кароткі спіс мастацкай намінацыі Прэміі Цёткі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031