Знайсці
17.12.2023 / 13:29РусŁacБел

Доктар распавёў, пра якое захворванне можа сведчыць раптоўная алергія

Анколаг Яўген Чаромушкін расказаў «Камсамолцы», што раптоўная алергія і рэзкае пахудзенне могуць быць сімптомамі анкалагічнага захворвання.

 Ілюстрацыйны здымак. Фота: voyagerix / vecteezy.com 

— Рэзкая страта або набор вагі — адны з самых небяспечных вонкавых праяў хворасці. Больш небяспечная худзізна, бо за ёй можа хавацца анкалогія. Акрамя таго, пухліна суправаджаецца алергічнымі рэакцыямі, — перасцярог спецыяліст.

Ёсць і некаторыя змены ў паводзінах, якія могуць ускосна сігналізаваць аб непаладках у арганізме. Напрыклад, калі жыццярадасны чалавек, які аптымістычна глядзіць на жыццё, раптам стаў адчуваць пастаянную стомленасць і раздражненне, гэта таксама можа гаварыць пра распачатыя дысбалансы ў здароўі.

Чытайце таксама:

Ці дапамагаюць хворым малітвы? Дактары ў Бразіліі праверылі

У трывожных бацькаў дзеці здальнейшыя — вучоныя

Як ачысціць і прадэзінфікаваць матрац

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
7
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера