Знайсці
23.11.2023 / 14:033РусŁacБел

Жонка Аляксандра Глеба шукае дзяўчыну для пляменніка ў інстаграме

Святлана Глеб, блогерка і жонка ў мінулым паспяховага футбаліста Аляксандра Глеба, хоча дапамагчы пляменніку Андрэю Сахараву наладзіць асабістае жыццё. Шукаць дзяўчыну яна вырашыла з дапамогай інстаграму. Крытэрыяў агучана няшмат. 

Святлана Глеб і яе пляменік Андрэй Сахараў. Фота: інстаграм-старонкі героеў

У Святланы Глеб 81,4 тысячы падпісчыкаў.

Першая ж сторыс, у якой яна рэкламавала пляменніка, па яе словах, вызвалі ажыятаж. Падпісчыцы цікавіліся ўзростам маладога чалавека. Блогерка адзначае, што больш за ўсё было запытаў ва ўзроставай катэгорыі каля 35 гадоў. Але ж хлопцу ўсяго 22, таму значная частка кандыдатак засталася ні з чым.

Святлана паведаміла, што плануе абраць пяць дзяўчат і арганізаваць для іх спатканні з пляменнікам. Абяцае, што тых чакаюць незабыўныя ўражанні, а таксама, што будзе цікава і камфортна. Сам хлопец зможа пабачыць кандыдатак на месца ў сваім сэрцы толькі падчас сустрэч. 

У самой Святланы патрабаванняў да кандыдатак няшмат. Прынамсі, у сторыс яна агучыла ўсяго тры: трэба быць гатовай да сур'ёзных адносін, хацець бліжэй пазнаёміцца з Андрэем і жадаць паўдзельнічаць у гэтай авантуры. Ну а далей трэба было працягнуць сэрца-паўзунок і спадзявацца, што Святлана зверне ўвагу.

Той самы Андрэй Сахараў напісаў пра сябе ў інстаграме, што ён прапагандыст спорту. Па яго профілі бачна, што хлопец сапраўды праводзіць шмат часу ў трэнажорнай зале — ён трэнер у GYM EXPRESS 24h. У яго шмат відэа трэніровак. А яшчэ Андрэй ахвотна ўдзельнічае ў здымках відэа для інстаграма і тыктока цёткі. Дзеля яе ён гатовы пераапрануцца нават у Кена.

Раней Святлана хвалілася падпісчыцам тым, што менавіта яна пазнаёміла сваю старэйшую дачку Насцю з яе мужам-футбалістам Уладзіславам Клімовічам. Цяпер ён гуляе за ДВТК — венгерскі спартыўны клуб з Мішкольца, таму маладая сям'я жыве ў Венгрыі. Год таму ў пары нарадзіўся сын Арцём.

Святлана паабяцала, што, калі ў яе і на гэты раз усё атрымаецца, магчыма, яна дапаможа знайсці каханне камусьці яшчэ.

 Чытайце таксама:

«Усё ідэальна чыста». Жонка Аляксандра Глеба расказала, чым ёй падабаецца Дубай

Аляксандр Глеб сабраў у школу дачку-першакласніцу. Ці хапіла рэкамендаванай чыноўнікамі сумы?

Уэйн Руні ўзначаліў клуб, за які калісьці гуляў Аляксандр Глеб

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
27
Ха-ха
8
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2
1
Максим Дизайнер/адказаць/
23.11.2023
Какой красавчик!И тетка молодец. Только какие еще серьезные отношения по расписанию?Такое только у хитрых борщеварок бывает.
0
Художник-свето писец/адказаць/
23.11.2023
Демонстрация голых частей тела, в обоих случаях, это ли не распространение порнографии ?
23.11.2023
Там вакол яго дзевак гэтых ўецца, а яму пофіг... 
Можа яму, такому гламурнаму, для ўладкавання асабістага шчасця хлопца гарнага трэба, ды не дзеўку?  
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера