Знайсці
30.09.2023 / 22:0715РусŁacБел

Б'юці-сродкі для вагіны: што гэта такое і ці ўхваляе гінеколаг

Касметыка для інтымных зон? Не паверыце, але існуе і такое. Паглядзелі, што прадстаўлена на рынку такіх сродкаў і як гэта можна купіць у Беларусі, а таксама спыталі ў гінеколага, наколькі гэта бяспечна.

Фота: rawpixel.com

Памада

Яшчэ ў 2017-м кампанія V Magic стварыла прадукт Feminine Lips Stick. Ён блізкі хутчэй да гігіенічнай памады: такі бальзам мусіць супакойваць скуру ў зоне бікіні, калі яна сухая і вы адчуваеце на скуры раздражненне. Па абяцаннях вытворцаў, памада для вагіны мусіць увільгатняць скуру і паляпшаць пах ад яе. Кажуць, што гэты прадукт яшчэ і паляпшае сэксуальнае жыццё.

Калі вы натхніліся апісаннем, давядзецца замаўляць памаду з-за мяжы, бо на айчынных маркетплэйсах яе не прадаюць. Аналагічныя прадукты на Amazon каштуюць ад 80 даляраў.

Палачка «цнатлівасці» для скарачэння сценак вагіны

Гэта тавар можна заказаць на Ozon па кошце каля 25 рублёў за штуку. Гэтую палачку прапануюць для «жанчын, якія спазналі радасць мацярынства», і акрамя яе, для звужэння вагіны выкарыстоўваюць таксама капсулы і свечкі.

Але палачка кітайскай вытворчасці — бадай, самы экзатычны варыянт такой касметыкі на мяжы з медыцынай. Складаецца яна з жамчужнага парашку, тальку, эфірнага масла барнеолу і так званай «травы гары Мадула». Пошукавік не дае адказу на пытанне, што ж гэта за трава, і трэба вельмі моцна давяраць вытворцу, каб выкарыстоўваць у інтымных зонах прадукты з настолькі дзіўнымі складнікамі. Не кажучы пра тое, што выкарыстанне тальку звязваюць з рызыкай развіцця раку яечнікаў.

Вагінальныя бліскаўкі

Гэта жэлацінавая капсула з бліскаўкамі, якую ўстаўляюць у вагіну перад палавым кантактам. Пад уплывам кіслага асяродку капсула раствараецца, бліскаўкі — ці, інакш кажучы, глітар — трапляюць у вагіну і пазней адпаведна ўпрыгожваюць палавыя органы партнёра. У сацсетках ёсць сведчанне, што такая касметыка выдае здраднікаў:

«У знаёмай мужык прыйшоў дахаты са ззяючымі майткамі і чэлесам, прыйшлося сабраць рэчы і ісці ззяць туды, адкуль прыйшоў».

На прадстаўленых у Беларусі маркетплэйсах мы не знайшлі такі тавар, а вось на заходніх пляцоўках вагінальны глітар можна замовіць — напрыклад, тут (але гэта аўстралійскі магазін, таму дастаўка можа ўляцець у капеечку). 

Яшчэ ў 2017 годзе, аднак, дактары скептычна выказваліся пра вагінальны глітар. Напрыклад, аўтарытэтнае брытанскае выданне Independent спасылалася на гінеколагаў, якія сцвярджалі, што такія бліскаўкі могуць парушыць бактэрыяльны баланс у вагіне і такім чынам спрыяць бактэрыяльнаму вагінозу, малочніцы або запаленню. Больш за тое, бліскаўкі могуць выклікаць малюсенькія драпіны на сценках вагіны, што яшчэ больш будзе спрыяць запаленню.

Фарба для валос

Гаворка, вядома, ідзе пра лабковыя валасы. Лепш не выкарыстоўваць на іх звычайную фарбу для валос на галаве — яна часта змяшчае складнікі накшталт перакісу вадароду ці аміяку, і далікатная скура на геніталіях можа адказаць на такую хімію пашкоджаннямі ці раздражненнем.

У Беларусі знайсці фарбу для лабковых валос няпроста, але вы можаце яе замовіць на замежных маркетплэйсах. Напрыклад, вось варыянт такой фарбы з Amazon. Сродак каштуе 16 даляраў, адценні на выбар — бландынка, брунэтка ці шатэнка. У апісанні прадукта кажуць, што ў гэтай фарбе шмат натуральных кампанентаў і ёй з задавальненнем карыстаюцца і шмат мужчын. Акрамя лабка, яны наносяць фарбу на бараду і валасы на грудзях. Як мужчыны, так і жанчыны выкарыстоўваюць фарбу для лабковых валос, каб пазбавіцца сівізны ў гэтай вобласці.

Дадамо, што найбольш бяспечна было б запісацца ў салон, які робіць такое фарбаванне, а не спраўляцца з ім дома.

Хайлайтар

Гэты прадукт, гледзячы па абяцаннях маркетолагаў, надае ззяння скуры ў інтымных зонах, выраўноўвае яе колер і дапамагае прадухіляць узнікненне цёмных кропак і іншых дэфектаў скуры.

Набыць хайлайтар ці люмінайзер для вагіны (розніца паміж двума тыпамі сродкаў невялікая) можна, напрыклад, вось тут. У складзе — экстракты чарніцаў, бузіны, абляпіхі і іншых раслін.

Парык для лабка

Калі ёсць валасы, то чаму б не выкарыстоўваць парык? Такія парыкі, інакш іх называюць «меркіны», з'явіліся яшчэ ў XV стагоддзі. У час, калі з гігіенай усё было дрэнна, меркінамі карысталіся прастытуткі: каб не пераносіць лабковыя вошы і хаваць прыкметы венерычных хваробаў, яны галілі лабок і звярталіся па дапамогу да меркінаў.

Цяпер меркіны выкарыстоўваюць у тым ліку і актрысы, калі здымаюцца ў пасцельных сцэнах. А на Тыдні моды-2018 у Нью-Ёрку меркіны ўвогуле былі прадстаўленыя на подыуме.

Набыць меркін можна на ўсё тым жа Amazon. Цэны, праўда, кусаюцца: напрыклад, за вось гэты парык вам давядзецца аддаць амаль 64 еўра.

Што скажа гінеколаг?

Гэта не поўны спіс б'юці-сродкаў для вагіны, якія ёсць у продажы: пры жаданні можна знайсці і маску для скуры, і бальзам, які ўвільгатняе, і алей для лабковых валос. Але што пра цуда-сродкі думае медык?

Мы звярнуліся па каментар да Станіслава Салаўя, акушэра-гінеколага. Ён адзначае, што тэма вагінальнай касметыкі мала даследаваная. Калі казаць пра доступ лекаў на рынак, яны праходзяць дужа сур’ёзную праверку, каб было даказана, што прэпарат сапраўды працуе і не нясе пагрозы. Што да касметыкі, у большасці краін яна не так моцна рэгулюецца. 

Станіслаў прыводзіць у прыклад працу канадскіх навукоўцаў, якую ён называе адной з найпершых спробаў ацаніць уплыў на вагінальнае здароўе розных касметалагічных і гігіенічных падыходаў да догляду інтымных зон. Праца паказала цікавую тэндэнцыю — выкарыстанне такой касметыкі часта асацыюецца з павелічэннем колькасці скаргаў.

Алей для лабковых валос. Крыніца: womenshealthmag.com

«Гэта не значыць, што калі вы будзеце гэтым карыстацца, у вас будуць праблемы са здароўем, але гэта званочак, на які варта звярнуць увагу. То-бок бескантрольнае ўжыванне такіх сродкаў — дрэнная ідэя.

Калі казаць пра фарбу для валасоў, то ў гэтым выпадку рызыка мінімальная і, калі нешта здарыцца, сітуацыю чыста тэарэтычна можна будзе адносна лёгка выправіць. Але ўсё, што ўводзіцца ўсярэдзіну похвы, як мінімум можа парушаць працу мікрафлоры, а гэта павялічвае рызыку інфекцыйных ускладненняў. Катастрофы не будзе, але можна атрымаць пэўныя праблемы — хаця яны і лёгка выпраўляюцца, але гэта трэба ўлічваць», — тлумачыць медык.

Тэарэтычна можна разумець механізм, як гэта працуе і можа паўплываць на здароўе, але пакуль гэта не праверана, мы не можам быць у гэтым упэўненыя. Канадцы паказалі, што гэта не так бяспечна. Браліся агульныя даныя, а не па канкрэтных вытворцах і таварах, але даследаванне паказвае, што такія тавары патэнцыйна могуць быць шкодныя, і трэба вельмі добра падумаць, ці можам мы нешта выкарыстоўваць.

Датычна палачкі для звужэння похвы — яе адназначна не варта выкарыстоўваць, кажа доктар: «Або яна не будзе мець заяўлены эфект, або можа нанесці пашкоджанні. Медыцына ў гэтым плане зрабіла вялікі крок наперад, і ёсць методыкі, якія даюць такі ж эфект, але кантраляваны і бяспечны. Існуюць тыя ж лазерныя тэхналогіі, якія дазваляюць звузіць вагіну, але працу выконвае доктар, які разумее, што ён робіць. Гэтая методыка выпрабаваная, а не проста нейкі шаманізм.

У гэтым плане да ўсяго новага я стаўлюся дужа насцярожана, гэта хутчэй патэнцыйна небяспечна. Але пакуль не будуць праведзеныя даследаванні, мы не можам рабіць пра гэта дакладныя высновы».

Варта ўсё правяраць, бо ў гінекалогіі існуе шмат міфаў, якія ўзніклі на бяздоказнай базе. Салавей прыводзіць прыклад — стаўленне да стрынгаў. Большасць гінеколагаў постсавецкай школы скажуць, што стрынгі спрыяюць інфекцыям, проста таму што гэтая мадэль бялізны быццам мае такую канструкцыю. Аднак даследаванні паказваюць, што рэч увогуле не ў мадэлі бялізны, а ў матэрыяле, і рызыку запалення ў похве павялічвае сінтэтычная бялізна.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Кароткачасовае і доўгачасовае аднаўленне цнатлівасці. Цэны ў Мінску і меркаванне псіхолага

Пасля аргазму (асабліва разам) лепш спіш, цяпер афіцыйна

Малы беларуска-беларускі слоўнік сэксуальных паняццяў

Вера Белацаркоўская

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
14
Панылы сорам
19
Ха-ха
25
Ого
7
Сумна
9
Абуральна
10
0
Не понял/адказаць/
03.10.2023
Как это можно сузить, засовывая какую-то хрень? Но тема интересная )
0
борщеварка/адказаць/
04.10.2023
скажице а можна зделаць начос? прэдседацель будзет у васторге.
0
колхозница в тапках/адказаць/
06.10.2023
Не понял, Как можно сузить? Просто если засовывать туда одновременно и то и это - вы поймете это. Из новых веяний не понимаю только тоннели в ушную мочку, пирсинг сосков, клитора и татуировки на лице.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера