Знайсці
22.08.2017 / 19:51РусŁacБел

Расійскі рэжысёр Сярэбранікаў віны не прызнаў і адпраўлены ў СІЗА

Фота Пятра Касіна, Коммерсант

Мастацкаму кіраўніку «Гогаль-цэнтра» Кірылу Сярэбранікаву прад'яўленыя абвінавачванні ў махлярстве на суму 68 мільёнаў расійскіх рублёў (каля 1,1 млн даляраў), віны ён не прызнаў. Меру стрымання Сярэбранікаву Басманны суд абярэ ў сераду, наступную ноч ён правядзе ў СІЗА «Матроская цішыня». У сацсетках плануюць правесці ля суда акцыю ў падтрымку Сярэбранікава.

«Мастацкаму кіраўніку маскоўскага тэатра «Гогаль-цэнтр» Кірылу Сярэбранікаву прад'яўлена абвінавачанне ў […] махлярстве ў асабліва буйным памеры […] У ходзе допыту ў якасці абвінавачанага сваю віну ён не прызнаў», — заявіла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Святлана Пятрэнка агенцтву ria.ru.

Пасля допыту ў Следчым камітэце Сярэбранікава павезлі ў Следчы ізалятар №1, вядомы як «Матроская цішыня», паведаміў Інтэрфаксу ягоны адвакат Дзмітрый Харытонаў.

Мера стрымання рэжысёру будзе прызначаная ў сераду, пасяджэнне пачнецца апоўдні. Адвакаты імаверна будуць хадайнічаць пра хатні арышт.

«Паколькі Сярэбранікаў падазраецца ў арганізацыі махлярства, яму можа быць абраная мера стрымання, звязаная з пазбаўленнем волі», — паведаміў раней у аўторак Інтэрфакс са спасылкай на крыніцу, знаёмую са справай.

Як паведаміў расійскай службе Бі-бі-сі акцёр «Гогаль-цэнтра» Мікіта Кукушкін, у тэатры працягваюцца рэпетыцыі, а супрацоўнікі плануюць прыняць удзел у акцыі ў падтрымку Сярэбранікава, якая пройдзе ля Басманнага суда ў сераду.

«Я мяркую, там рашалы вырашаюць», — адказаў Кукушкін на пытанне Рускай службы Бі-бі-сі, чаму Сярэбранікава затрымалі нягледзячы на падтрымку уплывовых артыстаў і лісты прэзідэнту.

Сябры рэжысёра, у іх ліку журналісты і акцёры, у сацсетках заклікаюць усіх, хто можа, прыняць удзел у акцыі ля Басманнага суда.

Бі-бі-сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера