Цяпер кожны можна здзейсніць віртуальнае падарожжа ў Чарнобыль
Калі вы хацелі наведаць месца аварыі на Чарнобыльскай АЭС і пабачыць на ўласныя вочы постапакаліпсічныя віды Прыпяці, але баяліся радыяцыі, вы хутка зможаце гэта зрабіць проста з дому з дапамогай тэхналогій віртуальнай рэальнасці.
Chernobyl VR — гэта «інтэрактыўнае падарожжа» ў закінутую вобласць Украіны. Яно дазваляе гульцам адчуць сюррэалістычную атмасферу 80-х гадоў.
Вось відэа праекта, якое можна прагледзець з Samsung Gear VR, HTC Vive і Oculus Rift:
Праект прапануе прайсці віртуальную экскурсію па атамнай электрастанцыі, парку забаваў, школе, бальніцы і іншым месцам.
«Чарнобыльская зона адчужэння поўная незлічонай колькасцю закінутых будынкаў, гатовых распавесці свае гісторыі», — піша распрацоўшчык Давід Бігун у сваім блогу.
Падчас падрыхтоўкі праекта і «палявога» вывучэння Чарнобыльскай зоны распрацоўшчыкі бралі з сабой лічыльнікі Гейгера, каб пераканацца, што не знаходзяцца ў забруджанай зоне.
Яны распавядаюць, што некаторыя з аб'ектаў, якія яны бачылі, развальваліся проста ў іх на вачах, што яшчэ больш узмацніла жаданне аднавіць усё ўбачанае ў VR.