Знайсці
03.08.2017 / 12:1911РусŁacБел

Кліматолагі: Індыя, Пакістан і Бангладэш могуць стаць непрыдатнымі для жыцця да канца стагоддзя

Далейшае падвышэнне тэмператур і рэзкі рост вільготнасці паветра зробіць фактычна ўсю Індыю і іншыя дзяржавы Паўднёвай Азіі непрыдатнымі для жыцця чалавека, заяўляюць навукоўцы ў артыкуле, апублікаваным у часопісе Science Advances.

Як адзначаюць навукоўцы, прыкладна тры чвэрці жыхароў Паўднёвай Азіі сёння пражываюць на тэрыторыях, якія фактычна не будуць прыдатныя для жыцця праз стагоддзе. Яны прыйшлі да такой высновы, спрабуючы зразумець, як зменіцца так званая «тэмпература мокрага тэрмометра» у бліжэйшыя 100 гадоў у Індыі, Бангладэш, Пакістане і ў сумежных з імі краінах.

«Тэмпературай мокрага тэрмометра» геолагі і кліматолагі называюць камбінацыю з двух фактараў — тэмпературы навакольнага асяроддзя і вільготнасці. Яна азначае вельмі простую рэч — вышэй за гэтую адзнаку ніякі арганізм не зможа астудзіць сябе, выпараючы вільгаць са сваёй паверхні.

Гістаграмы дзённага максімуму «тэмператур вільготнага тэрмометру» па розных рэгіёнах Індыі (зверху) і карты меркаванага змянення сярэдняе тэмпературы да канца стагоддзя (унізе)

Сітуацыя ў краінах Паўднёвай Азіі, як паказваюць разлікі навукоўцаў, будзе драматычнай — «тэмпература мокрага тэрмометра» будзе вышэй за адзнаку 31-32 градуса Цэльсія для прыкладна 75% жыхароў Індыі і іншых краін рэгіёну, калі ўсе дзяржавы не адмовяцца ад скарачэння выкідаў парніковых газаў. Прыкладна 4% з іх будуць жыць у тых рэгіёнах, дзе гэты паказчык дасягне адзнакі 35 градусаў Цэльсія, і стануць афіцыйна непрыдатнымі для жыцця.

Варта адзначыць, што барацьба з падобнымі наступствамі глабальнага пацяплення павінна быць, у першую чаргу, справай саміх жыхароў Індыі. Індыя, разам з Кітаем, з'яўляецца адным з галоўных «пастаўшчыкоў» парніковых газаў у атмасферу, чыя доля пастаянна расце, а не падае, як у развітых краінах Захаду.

Ілья Параскевіч паводле Science Advances

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера