Знайсці
03.08.2017 / 07:5515РусŁacБел

Прэм'ер РФ Мядзведзеў: надзеі на паляпшэнне адносін з адміністрацыяй Трампа прыйшоў канец

Прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што пасля падпісання прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам закона пра новыя санкцыі супраць Расіі страціў надзею на паляпшэнне адносін Расіі з Белым домам.

«Па-першае, надзеі на паляпшэнне нашых адносін з новай амерыканскай адміністрацыяй — канец. Па-другое, Расіі аб'яўлена паўнавартасная гандлёвая вайна», — напісаў ён у фэйсбуку.

Па словах Мядзведзева, Расія за апошнія гады навучылася «вырашаць найважнейшыя дзяржаўныя задачы, разлічваючы перш за ўсё на сябе» і ва ўмовах «амаль закрытых фінансавых рынкаў» і «боязі замежных крэдытораў і інвестараў ўкладвацца ў Расею». «Мы справімся», — сказаў на заканчэнне Мядзведзеў.

2 жніўня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў закон пра новыя санкцыі супраць Расіі (а таксама Ірана і КНДР), які быў падрыхтаваны і прыняты амерыканскім Кангрэсам. Акрамя ўзмацнення уласна антырасейскіх санкцый дакумент забараняе прэзідэнту ЗША адмяняць санкцыі без ўзгаднення з Кангрэсам.

Пасля прыняцця законапраекта абедзвюма палатамі Расія запатрабавала ад ЗША скараціць штат супрацоўнікаў дыпламатычных прадстаўніцтваў у РФ да 455 чалавек (скарочаныя будуць 755 чалавек, у тым ліку расіяне). Акрамя таго, ЗША пазбавілі пасольскай дачы і склада ў Маскве.

meduza.io

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера