Знайсці
25.07.2017 / 16:1519РусŁacБел

«Белтэлекам» закупляе амаль 100 аўтамабіляў, у тым ліку джыпы. Навошта?

«Белтэлекам» закупляе адразу 97 аўтамабіляў для сваіх патрэб. Як вынікае з інфармацыі на сайце закупак icetrade, сярод іх 75 легкавікоў і 19 джыпаў.

Як расказаў «Нашай Ніве» інжынер аддзела лагістыкі «Белтэлекама» Аляксандр Мамчыц, гаворка ідзе пра абнаўленне ўсяго аўтапарку.

«Сканчваецца тэрмін эксплуатацыі ўсіх нашых машын. «УАЗікі» і «Газелі» працавалі ў нас больш за 10 гадоў, хоць тэрмін амартызацыі — недзе 7-8 гадоў.

Тыя 97 машын — гэта на ўсю краіну. Джыпы трэба, каб маглі праехаць і зімою, і залеваю, і па брудзе. Нам жа трэба сувязь трымаць любым надвор'ем. У маім разуменні джып — гэта машына павышанай прахадзімасці, з поўным прывадам. Мы ж не «Вольва» сабраліся купляць — нашыя машыны ўсе навідавоку, па горадзе ездзяць. Усе бачаць, што яны для працы», — тлумачыць Аляксандр Мамчыц.

АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031