Знайсці
22.07.2017 / 12:092РусŁacБел

The Guardian: Інтэрпал склаў спіс 173 патэнцыйных смяротнікаў ІДІЛ

Reuters.com

Інтэрпал склаў спіс з 173 баевікоў «Ісламскай дзяржавы», якія падрыхтаваны для ролі смяротнікаў пры ажыццяўленні тэрактаў у Еўропе. Спіс быў распаўсюджаны ў спецслужбах яшчэ 27 мая 2017 года. У яго ўвайшлі асобы, «якія, магчыма, былі навучаны збіраць і ўсталёўваць самаробныя выбуховыя прылады для нанясення сур'ёзных траўмаў і смерцяў», піша The Guardian, якому ўдалося азнаёміцца з дакументам.

Дакумент складзены на аснове звестак, атрыманых амерыканскай выведкай у Сірыі і Іраку. Пазней гэтыя дадзеныя былі перададзены ФБР, а затым і Міжнароднай арганізацыі крымінальнай паліцыі.

Пры гэтым падкрэсліваецца, што Інтэрпал на сённяшні дзень не мае дадзеных аб тым, што пералічаныя ў спісе людзі ўжо знаходзяцца ў Еўропе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера