Знайсці
20.07.2017 / 15:3633РусŁacБел

Удар па зайцах: кантралёры-транспартнікі пачалі працаваць без апазнавальнай формы

Тое, што кантралёры здымуць з сябе свае сінія камізэлькі, анансавалася яшчэ вясной. Спачатку супрацоўнікі «Мінсктранс» без апазнавальных знакаў працавалі на трамвайных маршрутах, цяпер гэта актуальна і для тралейбусаў.

Фота Сяргея Гудзіліна.

На прадпрыемстве паведамляюць, што новая тактыка супраць безбілетнікаў, перанятая ў еўрапейскіх калег, пачала выкарыстоўвацца з 19 ліпеня. Пакуль што гэта тычыцца толькі тралейбусаў і трамваяў, але хутка правіла павінна стаць агульным і для праверак у аўтобусах, як толькі будуць прынятыя адпаведныя змены ў заканадаўстве аб аўтамабільным транспарце.

З сабой у кантралёраў мусяць быць толькі пасведчанне, бэйдж і відэарэгістратар, каб фіксаваць магчымыя канфліктныя сітуацыі.

Штраф за безбілетны праезд у грамадскім транспарце на сённяшні дзень складае Br11,5.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера