Знайсці
20.07.2017 / 23:0114РусŁacБел

У Даліне цароў у Егіпце археолагі нешта знайшлі, але яшчэ не ведаюць што

7 ліпеня ў італьянскім выданні National Geographic была апублікаваная кароткая нататка аб рабоце італьянскай археалагічнай экспедыцыі ў егіпецкай Даліне цароў. Археолагі і геафізікі распавядаюць пра складанасці, з якімі яны сутыкаюцца пры складанні «падземнай карты» самага знакамітага некропаля ў свеце. Калі не сачыць за навінамі з Даліны цароў, то адразу і не зразумееш, чаму невялікая нататка на італьянскай прыцягнула ўвагу навукова-папулярнага выдання Live Science, а неўзабаве і ўсіх вядучых сусветных СМІ, паведамляе НавукаТВ.

Італьянская археалагічна-геафізічная экспедыцыя — эксклюзіўны праект, які вырас з іншай гучнай гісторыі: пошуку патаемных памяшканняў ў грабніцы Тутанхамона.

Складанне «падземнай 3D-карты» Даліны цароў — праект сусветнага значэння, таму не варта здзіўляцца, што кіраўнік італьянскай экспедыцыі — не італьянец, а сам Захі Хавас, былы генеральны сакратар Вышэйшай рады па старажытнасцях Егіпта, былы кіраўнік Міністэрства егіпецкіх старажытнасцяў.

Згодна з Live Science, у італьянскім артыкуле Хавас паведамляе аб адкрыцці новай, раней невядомай грабніцы ў Даліне цароў. Рэдактары навукова-папулярнага выдання наўпрост звязаліся з Хавасам і атрымалі ад яго пісьмовае пацверджанне: археолагі сапраўды нешта знайшлі. Некалькі вельмі ускосных прыкметаў паказваюць на тое, што выяўлены аб'ект можа быць магілай Анхесенамон, жонкі Тутанхамона. Спалучэнне гэтых двух імёнаў і стала падставай для чарговай сенсацыі ў прэсе.

«Мы ўпэўненыя, што на даследаваным участку ёсць грабніца, але не ўпэўнены, каму яна належыць», — паведаміў Захі Хавас у першым лісце выданню Live Science.

Па словах Хаваса, на абследаваным участку ён выявіў чатыры закладныя тайнікі — дакладная прыкмета наяўнасці грабніцы. У Старажытным Егіпце пры пачатку будаўніцтва храма ці пахавальні ў падмурак будучага збудавання закладвалі тайнікі з прадметамі — керамічным посудам, ежай, інструментамі. Гэта была своеасаблівая «будаўнічая ахвяра» багам, што азначала пачатак важнага будаўніцтва і просьбу блаславіць пачынанне.

Акрамя выяўленых тайнікоў, «радар паказаў на гэтым участку наяўнасць падземнай структуры, якая можа быць уваходам у магілу», — паведаміў Хавас.

Па вялікім рахунку, яшчэ нічога не вядома, раскопкі могуць заняць некалькі гадоў, але паток гіпотэз аб прыналежнасці патэнцыйнай грабніцы ужо не спыніць. Першае меркаванне выказаў сам Хавас у перапісцы з Live Science: грабніца, калі яна там ёсць, магчыма, належыць Анхесенамон, юнай прыгажуні з цяжкім лёсам.

Паводле naukatv.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031