Знайсці
06.07.2017 / 16:351РусŁacБел

На былога начальніка Веткаўскага РАУС, які ўдарыў падлетка, завялі крымінальную справу

Інфармацыя аб звальненні міліцыянта стала вядомая ў канцы мая. Начальніка РАУС звольнілі са службы за парушэнне правілаў прафесійнай этыкі. А менавіта за тое, што мужчына ўдарыў 16-гадовага падлетка. Матэрыялы справы ўжо перададзеныя ў суд Чыгуначнага раёна Гомеля, у бліжэйшы час пачнуцца слуханні. Гэта журналістам пацвердзілі ў прэс-службе суда Чыгуначнага раёна абласнога цэнтра.

Нагадаем, інцыдэнт з удзелам начальніка Веткаўскага РАУС здарыўся 25 красавіка 2017 года ў непрацоўны час.

Паводле наяўнай у TUT.BY інфармацыі, у момант канфлікту міліцыянт знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Мужчына ударыў падлетка кулаком у жывот і ў галаву. Калі на месца інцыдэнту прыбылі супрацоўнікі міліцыі, ён ударыў падлетка яшчэ раз у галаву.

Расследаваннем здарэння займалася УСК па Гомельскай вобласці. Быў праведзены комплекс следчых і іншых працэсуальных дзеянняў, накіраваных на высвятленне аб'ектыўнай карціны здарэння. У выніку ў дачыненні да мужчыны была распачатая крымінальная справа за хуліганства.

Былы начальнік Веткаўскага РАУС займаў пасаду кіраўніка з чэрвеня 2015-га па май 2017 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031