Знайсці
06.07.2017 / 15:5624РусŁacБел

На светлагорскага паляўнічага на георгіеўскія стужкі завялі крымінальную справу, але дагэтуль не могуць злавіць яго

З 5 чэрвеня ў Светлагорску адбылося каля дзесяці выпадкаў пашкоджання аўтамабіляў. Зламыснік рэзаў або праколваў колы ў пакінутых каля дамоў аўто.

Прычым, ён выбіраў машыны, на якіх была прычэплена георгіеўская стужка.

Следчы камітэт заняўся гэтай гісторыяй.

У дачыненні да «антыгеоргіеўца» распачалі крымінальную справу за хуліганства. Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле — да трох гадоў пазбаўлення волі.

Праўда, пакуль што невядомага «паляўнічага» так і не знайшлі, паведамілі следчыя. Але і пашкоджанні машын аматараў георгіеўскіх стужак спыніліся. Ва ўсякім выпадку, пакуль што.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031