Знайсці
12.06.2017 / 16:0817РусŁacБел

Парашэнка падпісаў указ аб забароне ва Украіне георгіеўскай стужкі

Прэзідэнт Пятро Парашэнка падпісаў закон аб зменах у Кодэкс Украіны аб адміністрацыйных правапарушэннях наконт забароны вытворчасці і прапаганды георгіеўскай (гвардзейскай) стужкі», паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Закон быў прыняты Вярхоўнай Радай 16 мая. 21 мая Парашэнка патлумачыў, чаму ён падпіша ўказ.

«Бо гэта не ёсць сімволікай Другой сусветнай, гэта сімволіка — сімвал агрэсіі супраць Украіны 2014-2017 гг. Бо абвешаныя гэтымі стужкамі баевікі забіваюць нашых воінаў штодня і штоночы. Расія сваёй палітыкай у адносінах да Украіны сама паставіла стужку па-за законам».

Згодна з дакументам публічнае выкарыстанне, дэманстрацыя або нашэнне георгіеўскай стужкі або яе адлюстраванне цягнуць за сабой накладанне штрафу ад 50 да 150 неабкладаных мінімумаў даходаў грамадзян (сёння 850—2 550 грыўняў, або прыблізна 32—96 даляраў) з канфіскацыяй георгіеўскай стужкі або прадметаў, якія змяшчаюць яе выявы.

Калі ж гэта ўчынена паўторна на працягу года, то будзе цягнуць за сабой накладанне штрафу ад 150 да 300 мінімумаў (96 да 195 даляраў) або адміністрацыйны арышт на тэрмін да 15 сутак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031