Знайсці
29.05.2017 / 21:012РусŁacБел

Пачынаецца: у Мінску зменіцца графік працы транспарту праз падрыхтоўку да параду

У Мінску ўносяцца змены ў працу гарадскога пасажырскага транспарту з-за правядзення трэніровак зводнай роты ганаровай варты, паведамілі ў ДУ «Сталічны транспарт і сувязь».

У сувязі з правядзеннем трэніроўкі зводнай роты ганаровай варты з абмежаваннем руху ўсіх відаў транспарту па пр. Машэрава ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў 5, 8, 12, 15, 22 чэрвеня ў перыяд з 22.00 да 24.00 і з 22.00 19 чэрвеня да 5.30 20 чэрвеня рух аўтобусаў маршрутаў № 29, 44, 136 будзе арганізаваны па прасп. Машэрава, вул. М. Багдановіча, праспекце Пераможцаў у абодвух кірунках з выкананнем прыпыначных пунктаў «ст. м. Няміга», «Палац спорту» на змененым участку.

ГУ «Сталічны транспарт і сувязь» просіць улічваць гэтую інфармацыю пры планаванні паездак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера