Знайсці
19.05.2017 / 10:462РусŁacБел

Галоўны доктар Рэспубліканскай клінічнай бальніцы медрэабілітацыі падазраецца ў раскраданнях

Пра гэта паведамляе прэс-служба КДБ.

 19 красавіка распачата крымінальная справа па ч. 4 арт. 210 КК (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры) у дачыненні да галоўнага доктара Рэспубліканскай клінічнай бальніцы медыцынскай рэабілітацыі Віктара Масла. Ён арганізаваў раскраданне грашовых сродкаў, якія налічваліся падначаленым яму работнікам адміністрацыі ў выглядзе прэмій, на суму не менш 21 тыс. рублёў.

Віктар Масла затрыманы, яму прад'яўлена абвінавачанне. Крымінальная справа для далейшага расследавання перададзена ў Следчы камітэт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031