Знайсці
16.05.2017 / 23:0870РусŁacБел

Названы самыя пітушчыя краіны. Беларусь — на 2-м месцы ў свеце

Фота Сяргея Гудзіліна

Жыхары Літвы з'яўляюцца сусветнымі лідарамі па спажыванні алкаголю, сведчаць дадзеныя мінулага года, якія ў аўторак у Вільні агучыў прадстаўнік Сусветнай арганізацыі здароўя (СААЗ) Гаўдзі Галеа, піша Defli.lt

У Літве ў 2016 годзе адзін жыхар у сярэднім спажываў 16 літраў алкаголю. «Гэта, па найноўшых падліках, робіць яе (Літву) найбуйнейшым п'яніцам у Еўропе, а таксама самай пітушчай краінай у свеце», — заявіў Галеа.

На другім месцы размясцілася Беларусь, дзе на кожнага жыхара краіны прыпадае каля 15 літраў алкаголю ў год.

Трэці радок займае Латвія (у сярэднім каля 13 літраў на кожнага жыхара краіны).

Расія разам з Польшчай размясціліся на чацвёртым радку з паказчыкам крыху больш за 12 літраў на кожнага жыхара.

Лепш за ўсё, па дадзеных СААЗ, сітуацыя з рашэннем праблем, звязаных з ужываннем алкаголю, складваецца ў Заходняй Еўропе

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031