Знайсці
15.05.2017 / 14:088РусŁacБел

Аргкамітэт «Еўрабачання-2017» рэзка пракаментаваў канфуз з голым азадкам падчас выступу Джамалы

Арганізатары песеннага Еўрабачанне-2017 пракаментавалі скандальную выхадку Віталя Седзюка падчас фіналу конкурсу 13 мая.

«Мы абураныя, і ніякім чынам не падтрымліваем такія правакацыі. Вінаваты павінен панесці адказнасць за тое, што здзейсніў», - адзначыў выканаўчы прадзюсар Еўрабачання-2017 Павел Грыцак. Зараз аргкамітэт Еўрабачання-2017 праводзіць уласнае ўнутранае расследаванне, аб выніках якога будзе паведамлена дадаткова.

Акрамя таго, аргкамітэт Еўрабачання ва Украіне прынёс прабачэнні Джамале і яе камандзе за форс-мажорны выпадак, які адбыўся падчас яе выступу ў прамым эфіры.

Як паведамлялася, падчас выступу Джамалы ў канцы фінальнага шоу Сядзюк выбег на сцэну і агаліў азадак. Гэтая выхадка была паказана ў прамым эфіры фінала «Еўрабачання-2017». Ахова хутка зрэагавала і забрала Седзюка са сцэны.

Unian.ua

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031