Знайсці
11.05.2017 / 10:003РусŁacБел

СБУ: Чалавек, які сачыў за Шараметам перад забойствам, сышоў з ведамства пасля перамогі Майдану

У Службе бяспекі Украіны заявілі, што былы супрацоўнік структуры, заўважаны ў часе сачэння за домам, дзе жыў Шарамет, перад забойствам апошняга, быў звольнены са сваёй пасады ў ведамстве 29 красавіка 2014 года.

Нагадаем, што гэта быў момант, калі Расія захапіла Данбас і ажыццяўляла аперацыі па захопе Адэсы і Харкава, якія Украіне ўдасца сарваць.

Звальненне 29 красавіка азначае, што той чалавек быў падаў на звальненне раней — пасля перамогі Майдану і анексіі Крыма.

Чытайце таксама: Поўны тэкст расследавання Killing Pavel

«Паведамляем, што Усціменка Ігар Андрэевіч быў звольнены з СБ Украіны 29 красавіка 2014 года, — паведаміла прэс-сакратарка СБУ Алена Гітлянская. — Калі б журналісты звярнуліся да нас з запытам пра пана Усціменка не пасля выхаду праграмы ў эфір, а да яе, магчыма, не было б пра што гаварыць», — напісала яна ў фэйсбуку.

Журналісцкае расследаванне забойства Паўла Шарамета выявіла некаторыя новыя дэталі.

У прыватнасці, гаворыцца, што Усціменка быў заўважаны на відэа з камер назірання ў ноч перад забойствам журналіста Паўла Шарамета.

СГ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031