Знайсці
03.05.2017 / 11:42РусŁacБел

Дажджы чакаюцца толькі ў Брэсцкай вобласці

4 мая чакаецца пераважна без ападкаў, толькі ў паўднёва-заходніх раёнах кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Вецер усходні ўмераны, пры навальніцах парывісты.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу -1.. + 5°С, па паўднёвым захадзе да + 9°С; максімальная днём +11.. + 16°С, па поўдні да +18°С. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.

5 траўня на-ранейшаму надвор'е будзе вызначаць у асноўным поле павышанага атмасфернага ціску, у паўночна-заходніх раёнах захаваецца ўплыў франтальнага падзелу. Пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым захадзе кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +1.. + 8°С, па паўднёвым захадзе да + 10°С, па паўночным усходзе пры праясненнях 0..- 2°С; максімальная днём +12.. + 19°С.

6 мая краіна будзе знаходзіцца ў полі паніжанага атмасфернага ціску, сфармаваным у цёплай паветранай масе. Пераважна без ападкаў, толькі ў крайніх паўднёва-заходніх раёнах і днём у асобных раёнах Віцебскай вобласці пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +3.. + 9°С, па паўднёвым захадзе да + 11°С, максімальная днём +14.. + 21°С, па поўдні да + 23°С.

pogoda.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера