Знайсці
02.05.2017 / 13:451РусŁacБел

Намеснікам старшыні Баранавіцкага суда займаўся КДБ? 

Чытачы «Нашай Нівы» паведамілі, што намеснік старшыні Баранавіцкага гарадскога і раённага суда Васіль Петрыў датычны да карупцыйнай справы, расследаваннем якой займаецца КДБ. 

Паводле нашых звестак, Петрыў затрымліваўся аператыўнікамі КДБ, пасля допытаў быў вызвалены.

Петрыў нядаўна сышоў з высокай пасады «па ўласным жаданні» — папярэдне, гэта адбылося акурат пасля затрымання. 

У размове з журналістам «Нашай Ніве» экс-суддзя адмовіўся ад каментароў.

«Даруйце, нічога казаць не буду. Чаму сышоў? У сувязі з выхадам у адстаўку. А калі недзе чулі іншае, то ў іх і спытайце», — сказаў Васіль Петрыў.

На пытанне, ці мела месца — а калі мела, то чаму — затрыманне супрацоўнікамі КДБ, ён параіў удакладніць непасрэдна ў КДБ. 

Прэс-служба КДБ пакуль не адказала на запыт «Нашай Нівы» што да гэтай сітуацыі. 

У Баранавіцкім судзе Петрыў працаваў з 1989 году, калі прыйшоў туды па размеркаванні з юрфака.

Буйных скандалаў за ім не было — хіба што ў 2014 годзе ён аштрафаваў мясцовага праваабаронцу Сяржука Гоўшу за «лаянку» падчас назірання за мясцовымі выбарамі, хаця Гоўша вёў няспынны аўдыёзапіс падзей таго дня і прад'явіў яго ў якасці сведчання, што ніякай лаянкі не было. 

АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031