Знайсці
29.04.2017 / 10:116РусŁacБел

КДБ затрымаў некалькі кіраўнікоў Транспартнай інспекцыі

Супрацоўнікі КДБ выявілі і спынілі карупцыйную схему, арганізаваную службовымі асобамі Транспартнай інспекцыі Мінтранса. У ёй удзельнічаў кіруючы склад цэнтральных і рэгіянальных падраздзяленняў, а таксама прадстаўнікі беларускіх транспартных кампаній. Пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства.

З 2015 года начальнік Транспартнай інспекцыі Лемеш і яго намеснік Куцаеў пры садзейнічанні падначаленых супрацоўнікаў паставілі на «паток» сістэму «гандлю» дазволамі на праезд велікагрузных транспартных сродкаў па тэрыторыі замежных дзяржаў. Кошт складаў ад 50 да 120 еўра за кожны дазвол у залежнасці ад яго катэгорыі.

Толькі са снежня 2016 года да красавіка 2017 года зафіксавана 10 фактаў атрымання Куцаевым хабараў ад больш чым 20 суб'ектаў гаспадарання. 13 красавіка 2017 г. пры атрыманні чарговага ўзнагароджання памерам 500 еўра і 110 даляраў ЗША ад прадстаўнікоў айчыннай транспартнай кампаніі праз начальніка Гродзенскага філіяла Грудзінскага Куцаеў быў затрыманы з доказамі злачынства. Пасля затрыманыя і астатнія ўдзельнікі карупцыйнай схемы.

У якасці пастаянных пасярэднікаў, якія прадастаўлялі Лемешу і Куцаеву «кліентаў», устаноўлены начальнік Гомельскага філіяла інспекцыі Чучвага, начальнік Гродзенскага філіяла Інспекцыі Грудзінскі і яго намеснік Замара, блізкі знаёмы Куцаева Кіракоў.

У дачыненні да згаданых асоб распачата 10 крымінальных спраў па арт. 430 («атрыманне хабару»), 431 («дача хабару»), 209 («махлярства») КК Рэспублікі Беларусь, да шэрагу фігурантаў прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту з утрыманнем у СІЗА КДБ.

Акрамя таго, выяўлена наладжаная ў Гомельскай вобласці сістэма вымагальніцтва ў замежных кіроўцаў хабараў «за бесперашкодны праезд».

Інспектары атрымлівалі грошы ў ходзе транспартнага кантролю ў раёне Селішча Добрушскага раёна, пасля чаго па абумоўленай схеме размяркоўвалі іх па ўсёй вертыкалі абласной Інспекцыі - ад рэгіянальных спецыялістаў да начальніка Гомельскага філіяла Чучвага.

Акрамя начальніка Гомельскага філіяла Інспекцыі Чучвага, па ўказаных фактах затрыманыя яшчэ чатыры спецыялісты, у дачыненні да якіх распачата 2 крымінальныя справы па арт. 430 («атрыманне хабару») КК Рэспублікі Беларусь.

Матэрыялы крымінальных спраў перададзеныя для далейшага расследавання ў Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031