Знайсці
17.04.2017 / 11:07РусŁacБел

Хуліган распыліў слёзацечны газ у тралейбусе ў Брэсце

Пра гэта паведаміў карэспандэнту БелТА афіцыйны прадстаўнік УУС аблвыканкама Сяргей Дучэнка.

Інцыдэнт адбыўся 15 красавіка. У 17.20 у РАУС звярнуліся дзве старшакласніцы адной з брэсцкіх школ 2000 года нараджэння. Дзяўчаты паведамілі, што паўгадзіны таму яны ехалі ў тралейбусе №1. Паміж прыпынкамі «Праспект Машэрава» і «Тэхнічны універсітэт» невядомы малады чалавек з хуліганскіх меркаванняў распыліў у іх бок з балончыка слёзацечны газ.

Супрацоўнікі міліцыі па гарачых слядах затрымалі хулігана. Устаноўлена, што злачынства здзейсніў навучэнец Кобрынскага ліцэя сферы абслугоўвання 2001 года нараджэння, жыхар вёскі Булькава Брэсцкага раёна. Хлопец затрыманы, балончык канфіскаваны. Заведзена крымінальная справа па ч.3 арт.339 КК (хуліганства).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031