Знайсці
06.04.2017 / 12:2314РусŁacБел

Следчыя шукаюць кліентаў масажыста-нелегала: пасля яго сеансу памерла бабуля

Следчы камітэт заклікае адгукнуцца кліентаў масажыста Васіля Грамовіча з Гродна. Мужчына не меў ані медыцынскай адукацыі, ані ліцэнзіі на масажную дзейнасць. А адзін з сеансаў увогуле скончыўся трагічна.

Васіль Грамовіч. Фота прадастаўлена Следчым камітэтам

У здзяйсненні злачынства падазраецца 36-гадовы нідзе непрацуючы жыхар Гродна Васіль Барысавіч Грамовіч. У снежні 2016 года, праз размяшчэнне ў інтэрнэце аб'явы і па дамоўленасці са звязаным з ім грамадзянамі, ён праводзіў сеансы масажу і лячэбнай гімнастыкі. Адной з кліентак была пенсіянерка 1928 года нараджэння. Пасля працэдуры ў жанчыны рэзка пагоршыўся стан здароўя і яе шпіталізавалі. Праз тыдзень яна памерла.

Па абставінах таго, што адбылося дапытаныя сваякі і знаёмыя памерлай жанчыны, iншыя грамадзяне. Прызначаная дадатковая комплексная судова-медыцынская экспертыза. Таксама следчыя мяркуюць, што паслугамі Грамовіча маглі карыстацца іншыя грамадзяне, можа і тыя, якія маюць да яго прэтэнзіі па якасці аказанай дапамогі. Кліентам масажыста прапануюць ім звярнуцца ў Гродзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэта, патэлефанаваўшы па тэлефоне: 8 (0152) 72-42-65 або 102.

Сам Васіль Грамовіч не змешчаны пад варту. Да яго прыменена мера працэсуальнага прымусу ў выглядзе абавязацельства аб яўцы.

Дарэчы, калі Грамовіча прызнаюць вінаватым у прычыненні смерці па неасцярожнасці, то ён можа сесці на 5 гадоў.

Раней да крымінальнай адказнасці Грамовіч не прыцягваўся. У апошнія гады мужчына часова пражываў у Літве.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031