Знайсці
06.04.2017 / 09:0515РусŁacБел

Гісторыку Аляксандру Зімніцкаму выставілі абвінавачванне па «справе патрыётаў»

Гісторык Аляксандр Зімніцкі стаў чарговым абвінавачаным па так званай «справе патрыётаў». Яго вінавацяць у «навучанні ці іншай падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках, а таксама фiнансаванні цi iншым матэрыяльным забеспячэнні такой дзейнасці». Пра гэта Еўрарадыё паведамілі сябры затрыманага.

Падобныя абвінавачванні раней выставілі яшчэ 16 фігурантам справы. 5 красавіка такія ж абвінавачванні прад’яўленыя Віктару Данілаву і Андрэю Дундукову. З 29-ці фігурантаў справы цяпер 9 чалавек знаходзяцца на волі.

25-гадовы Аляксандр Зімніцкі працаваў навуковым супрацоўнікам Нацыянальнага гістарычнага музея, вучыўся ў аспірантуры Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы. Пры ператрусе ў Аляксандра быў забраны пнеўматычны пісталет, але яго захоўванне не з’яўляецца парушэннем закона.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031