Знайсці
17.03.2017 / 17:499РусŁacБел

Новы дзяржсакратар ЗША прыгразіў Паўночнай Карэі вайной

Палітыка «стратэгічнага цярпення» ЗША ў дачыненні да Паўночнай Карэі скончаная, заявіў дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан падчас візіту ў Сеул. Гэта першы візіт новага дзяржсакратара ў Азію, паведамляе Reuters.

Reuters

На пытанне аб магчымасці мер сілавога ўздзеяння на Пхеньян ён адказаў, што ЗША разглядаюць усе варыянты.

«Вядома, мы не хочам даводзіць справу да ваеннага канфлікту. Але відавочна, што калі Паўночная Карэя распачне дзеянні, якія будуць пагражаць паўднёвакарэйскім або нашым войскам, то адказ будзе адэкватным. Калі яе праграма ўзбраенняў дасягне настолькі пагрозлівага ўзроўню, што запатрабуе ад нас ваенных дзеянняў, то ў нас ёсць і гэты варыянт», — заявіў дзяржсакратар.

Тылерсан таксама прапанаваў Кітаю ўвесці санкцыі супраць Пхеньяна і заклікаў кітайскія ўлады не прымаць меры ў адказ на размяшчэнне ў Паўднёвай Карэі супрацьракетнай сістэмы THAAD.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031