Знайсці
25.02.2017 / 14:378РусŁacБел

На Скідзельскім цукровым камбінаце адбыўся выбух, пяць жанчын патрапілі ў рэанімацыю

Ноччу 25 лютага на цукровым камбінаце ў Скідзелі адбыўся выбух пылапаветранай сумесі. Пяць работнікаў камбіната атрымалі апёкі і шпіталізаваны. Заведзеная крымінальная справа. Пра гэта паведамляюць СК і МНС.

Паведамленне пра інцыдэнт паступіла выратавальнікам каля гадзіны ночы. Успышка пылапаветранай сумесі без наступнага гарэння адбылася ў галерэі, якая злучае цэх упакоўкі і фасоўкі цукру і ліфтавую вежу.

У выніку здарэння пяць жанчын — працаўніц прадпрыемства, ва ўзросце 42-54 гадоў, з апёкамі рознай ступені цяжкасці былі шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы.

Выбух пылапаветранай сумесі часткова дэфармаваў сцены цэха, пашкодзіў вокны і дзвярныя праёмы. На прадпрыемстве часова прыпынены тэхналагічны працэс цэха ўпакоўкі і фасоўкі.

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па факце службовай нядбайнасьці на ААТ «Скідзельскі цукровы камбінат», якая прывяла да па неасцярожнасці цяжкія наступствы (арт. 428 Крымінальнага кодэкса Беларусі). Санкцыі па гэтым артыкуле прадугледжваюць да 5 гадоў пазбаўлення волі.

tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера