У Аўстраліі выратавалі дзіця, якое ўкусіў самы ядавіты павук у свеце
10-гадовы аўстралійскі хлопчык выжыў пасля таго, як яго ўкусіў самы ядавіты ў свеце павук, паведамляе ВВС.
Australian reptlie park
Каб выратаваць дзіця, лекары зрабілі яму 12 ін'екцый проціяддзя. Як мяркуецца, гэта стала самай вялікай дозай проціяддзя, якая калі-небудзь выкарыстоўвалася для выратавання пацыентаў у Аўстраліі.
Мэцью Мітчэла ўкусіў ў палец смяротна ядавіты сіднейскі варонкавы павук, калі дзіця дапамагаў бацьку наводзіць парадак у гаражы.
Пасля ўкусу ў Мэцью пачаліся канвульсіі, з рота пайшла пена.
«Павук ўчапіўся усімі сваімі лапамі ў мой палец, і я не мог адарваць яго», — распавёў Мэцью газеце Australian Daily Telegraph.
Бацькі хлопчыка перацягнулі палец дзіцяці кашуляй, каб абмежаваць распаўсюджванне яду з крывёю.
Як піша выданне, доза проціяддзя, якую ўвялі хлопчыку, у тры разы перавышала максімальную дозу, уведзеную іншым пацыентам, чыё лячэнне таксама прайшло паспяхова і яны былі выратаваныя.
Павука, які ўджаліў Мэцью, злавілі і змясцілі ў Аўстралійскі парк рэптылій, дзе з яго будзе выдалены ўвесь яд.
Getty
Для ядавітых варонкавых павукоў у Аўстраліі люты і сакавік — перыяд размнажэння, і ў гэты час самцы гэтага віду бываюць асабліва агрэсіўныя.
Лічыцца, што сіднейскі варонкавы павук — самы небяспечны ў свеце. У Аўстраліі было зарэгістравана 13 смерцяў ад укусаў гэтых павукоў.
Проціяддзе ад іх яду было створанае ў 1980 годзе, таму з таго моманту выпадкаў са смяротным зыходам больш не было.
Сіднейскі варонкавы павук жыве ў лясах на тэрыторыі штата Квінсленд.