Знайсці
14.02.2017 / 16:266РусŁacБел

Прэзідэнт Малдовы: Лукашэнка мне імпануе

Нядаўна абраны прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон заявіў, што яму імпануе беларускі калега тым, што «ён зрабіў унутры краіны». Пра гэта Дадон заявіў у інтэрв'ю DW.

Ігар Дадон адказвае на пытанні Жанны Нямцовай.

«Лукашэнка мне імпануе тым, што ён зрабіў унутры краіны. Эканоміка працуе як гадзіннік, ёсць жорсткая вертыкаль улады», — сказаў Дадон.

Журналістка Жанна Нямцова (дачка забітага расійскага апазіцыянера Барыса Нямцова) парыравала, што гэта было дасягнута «за кошт расійскіх грошай». На што Дадон адказаў: «Я ведаю, але я бываў у Беларусі і бачу, як там працуюць людзі, як ствараюцца працоўныя месцы».

Дадон у інтэрв'ю таксама раскрытыкаваў пагадненне Малдовы з Еўрасаюзам, заявіўшы пра гатоўнасць падпісаць рамачнае пагадненне з ЕАЭС.

«Гэта пагадненне не супярэчыць дамове аб асацыяцыі з ЕС. Я думаю, мы правядзём рэферэндум па геапалітычным вектары пасля парламенцкіх выбараў. Я лічу, што Малдова больш выйграе ад інтэграцыі ў ЕАЭС. Гэта мая пазіцыя як грамадзяніна рэспублікі Малдова, якую я агучваў сотні разоў. Таму што, з пункту гледжання эканомікі, з пункту гледжання стварэння працоўных месцаў, без расійскага рынка ЕАЭС Малдова не выжыве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера