Знайсці
08.01.2017 / 19:18РусŁacБел

Надзея Скардзіна заняла 18-е месца ў біятлонным масстарце ў Аберхофе

Беларуская біятланістка Надзея Скардзіна заняла 18-е месца ў гонцы з масавым стартам, якая прайшла 8 студзеня ў нямецкім Аберхофе ў рамках этапу Кубка свету.

Фота biathlon.by

Надзея ўдала правяла стральбу і зарабіла толькі адно штрафное кола на апошнім з чатырох агнявых рубяжоў, але паказала нізкую хуткасць. Для параўнання — фінка Кайса Макярайнен дапусціла 7 промахаў, але прыйшла на фініш восьмай.

Іншыя беларускі ў гонцы з масстартам не ўдзельнічалі. У мужчынскай гонцы беларусаў не было ўвогуле.

Перамога дасталася фаварытцы сёлетняга сезону Габрыэле Каўкалавай з Чэхіі, на другім месцы Лаура Дальмаер з Нямеччыны, на трэцім — яшчэ адна чэшка, Эва Пускарчыкава, паведамляе Еўрарадыё.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031