Знайсці
04.12.2016 / 19:1813РусŁacБел

Беларуская сторублёўка ўдзельнічае ў конкурсе на найлепшую банкноту свету ФОТА

Галоўныя канкурэнты нашых 100 рублёў у конкурсе «Банкнота года» — мудрагелістыя грошы з васьмі краін свету.

Кожны год Міжнародная асацыяцыя калекцыянераў папяровых грошай праводзіць конкурс на найлепшую банкноту сярод грошай, якія ўпершыню выйшлі ў абарачэнне ў бягучым годзе. Калі ў краіне з'явіўся цэлы камплект купюр (як у нас), на конкурс трапляе толькі адна, піша kp.by.

Вылучыць банкноту можа любы сябра асацыяцыі. Нашы 100 рублёў з Нясвіжскім замкам на адным баку і батлейкай на адваротным спадабаліся нямецкаму калекцыянеру Фрытцу-Юргену Сімансу.

Фота Сяргея Гудзіліна

Перш чым дапусціць нашу сторублёўку да конкурсу, яе праверылі на адпаведнасць патрабаванням. Гэта навізна, мастацкая каштоўнасць, творчы падыход і нават тое, як у дызайне абыграныя элементы абароны.

Пакуль у беларускай банкноты восем канкурэнтаў. Праціўнікі, трэба сказаць, моцныя! Сярод іх брытанскія 5 фунтаў, зробленыя з пластыку, аўстралійскія 5 даляраў з празрыстымі вакенцамі, швейцарскія 50 франкаў з незвычайным вертыкальным дызайнам… Цікава, што на многіх купюрах намаляваныя знакамітыя людзі, амаль усе — жаночага полу. На брытанскіх грошах — вядома, каралева Лізавета, хоць банк Шатландыі выпусціў свой варыянт — з пісьменніцай Нэн Шэферд. Але на аўстралійскай купюры — таксама Лізавета. Толькі старэйшая і без кароны. Банк Грузіі традыцыйна ўпрыгожыў свае лары царыцай Тамар. Грэта Гарбо глядзіць на нас са 100 шведскіх крон. А вось 1000 мальдыўскіх руфій упрыгожылі прыгожай марской чарапахай з пярэдняга боку і кітом — з адваротнага.

Асацыяцыя прымае кандыдатуры да 31 студзеня 2017 года. Затым сябры асацыяцыі прагаласуюць за свайго фаварыта, а вынікі мы даведаемся ў красавіку. Прызоў банкнота-пераможца не атрымае, але пра яе напішуць буйныя выданні для калекцыянераў. Дарэчы, летась найлепшай стала купюра з Новай Зеландыі.

У Аўстраліі купюра з напаўпразрыстымі вакенцамі і выявай каралевы Лізаветы II. Тут і ніжэй фота: theibns.org

У Англіі таксама каралева, толькі старэйшая. 

Пры гэтым на абароце англійскай купюры — Уінстан Чэрчыль.

А вось у Шатландыі надрукавалі свае фунты, з партрэтам пісьменніцы Нэн Шэферд.

На новай шведскай купюры таксама жанчына — акторка Грэта Гарбо.

Новая Зеландыя ўжо перамагла ў гэтым конкурсе летась, але і сёлета ў яе таксама ёсць купюра, з якой можна паўдзельнічаць.

На грузінскай банкноце — выява царыцы Тамары.

На Мальдывах вырашылі абысціся без людзей і размясцілі на адным баку марскую чарапаху…

…а на адваротным — кіта.

У Швейцарыі купюры з незвычайным вертыкальным дызайнам.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031