Знайсці
21.11.2016 / 20:22РусŁacБел

У Полацкім раёне мужчына падпаліў кватэру сваёй знаёмай, тая загінула

Полацкім міжраённым аддзелам Следчага камітэта распачатая справа па ч. 2 арт. 139 КК у дачыненні да 55-гадовага мужчыны, які падазраецца ў забойстве, учыненым агульнанебяспечным спосабам.

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення СК па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава, 19 лістапада каля 22-й гадзіны на глебе асабістых непрыязных адносін да жыхаркі Полацкага раёна аднавясковец падпаліў яе кватэру, размешчаную на першым паверсе двухпавярховага дома.

Пасля ліквідацыі пажару ў кватэры быў знойдзены труп 61-гадовай гаспадыні кватэры. Акрамя таго, у рэанімацыйнае аддзяленне ўстановы аховы здароўя з апёкамі рознай ступені цяжкасці і атручваннем прадуктамі гарэння дастаўлены 57-гадовы сужыцель гаспадыні кватэры і яе 41-гадовы сын.

Прызначаныя экспертныя даследаванні, у тым ліку судова-медыцынская, пажарна-тэхнічная экспертызы; дапытаныя сведкі. Падазраваны затрыманы, з ім працуюць следчыя.

Паводле БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031