Знайсці
28.10.2016 / 14:2621РусŁacБел

Лукашэнка ляціць у Катар і ААЭ

Аляксандр Лукашэнка 29 кастрычніка накіруецца ў Блізкаўсходні рэгіён, паведамляе яго прэс-служба.

Падчас афіцыйнага візіту ў Катар Аляксандр Лукашэнка правядзе перамовы з эмірам краіны шэйхам Тамімам бен Хамадам аль-Тані. Па выніках сустрэчы чакаецца падпісанне шэрагу двухбаковых дакументаў.

Са сталіцы Катара кіраўнік краіны накіруецца з рабочым візітам у Аб'яднаныя Арабскія Эміраты. Плануецца, што кіраўнік дзяржавы сустрэнецца са спадчынным прынцам Абу-Дабі, намеснікам Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі ААЭ шэйхам Мухамедам бен Заідам аль-Нахаянам. Таксама запланаваны перамовы Аляксандра Лукашэнкі з віцэ-прэзідэнтам, прэм'ер-міністрам і міністрам абароны ААЭ, правіцелем эмірата Дубай шэйхам Мухамедам бен Рашыдам аль-Мактумам.

На сустрэчах будуць абмяркоўвацца перспектыўныя кірункі развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, рэалізацыя сумесных проектаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031