Жаночую зборную па баскетболе ўзначаліць Наталля Трафімава
Наталля Трафімава з 1 студзеня 2017 года стане галоўным трэнерам жаночай зборнай Беларусі. Пра гэта ў эфіры «Беларусь 5» заявіў старшыня Беларускай федэрацыі баскетбола Максім Рыжанкоў, піша Tribuna.com.
Ранейшым трэнерам нацыянальнай каманды з'яўляўся Анатоль Буяльскі. З ім кантракт не працягнулі, але пагадненне спецыяліста, як заяўляў раней міністр спорту Аляксандр Шамко, дзейнічае да 31 снежня 2016 года. Паведамлялася, што бакі не дамовіліся па ўмовах далейшага супрацоўніцтва і ў нацыянальнай каманды будзе новы трэнер. На лістападаўскі вырашальны матч кваліфікацыі на Еўра-2017 супраць Бельгіі са зборнай адправіцца Трафімава пакуль у якасці трэнера каманды.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У чыгуначнікаў забралі льготы на праезд
 5
У Мінску памёр 40-гадовы ветэран спецназу
 6
Стала вядома, з-за чыйго даносу найхутчэй апынулася за кратамі 75-гадовая бабруйчанка
 8
Марына Васілеўская расказала, пра што ў яе найчасцей пытаецца працоўны люд. Пытанне вас шакуе
 8
У Мінску закрываецца вялікая крама вядомага брэнда
 4
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера