Знайсці
24.10.2016 / 21:529РусŁacБел

Жыхар Горацкага раёна на працягу пяці гадоў гвалтаваў малалетнюю прыёмную дачку

Магілёўскі абласны суд пакінуў у сіле прысуд суда Горацкага раёна, які прызнаў вінаватым мясцовага жыхара ў згвалтаванні і гвалтоўных дзеяннях сэксуальнага характару ў дачыненні да малалетняй прыёмнай дачкі.

Як паведамілі сёння ў Магілёўскім абласным судзе, падчас судовага следства было выяўлена, што з 27 верасня 2010 года па 16 верасня 2015 года абвінавачаны рабіў у дачыненні да малалетняй прыёмнай дачкі гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару і яе згвалтаванне, вырабляў парнаграфічныя матэрыялы з яе выявай і, выкарыстоўваючы сетку інтэрнэт, дэманстраваў гэтыя і іншыя парнаграфічныя матэрыялы, размяшчаючы іх у сваіх акаўнтах.

30 жніўня суд Горацкага раёна прызнаў мужчыну вінаватым у шэрагу злачынстваў, у прыватнасці ў распусных дзеяннях, вырабе і распаўсюджванні парнаграфічных матэрыялаў з выявай непаўналетняй, згвалтаванні і гвалтоўных дзеяннях сэксуальнага характару. Яму было прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на 20 гадоў з адбываннем трох гадоў з прызначанага пакарання ў турме, а астатнюю частку тэрміна — у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, без канфіскацыі маёмасці.

20 кастрычніка 2016 года судовай калегіяй па крымінальных справах Магілёўскага абласнога суда пакінуты без зменаў прысуд суда Горацкага раёна.

У судзе Горацкага раёна справа слухалася за зачыненымі дзвярыма.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера