Знайсці
24.10.2016 / 17:07РусŁacБел

Пры крушэнні самалёта на Мальце загінулі супрацоўнікі Мінабароны Францыі

У выніку крушэння самалёта на Мальце загінулі супрацоўнікі Міністэрства абароны Францыі. Як паведамляе ТАСС са спасылкай на заяву французскага міністра абароны Жан-Іва ле Дрыяна, усе пяць чалавек, якія загінулі пры падзенні, накіроўваліся ў Лівію па заданні французскай мытнай службы.

«Самалёт выконваў назіральныя місіі ў Міжземнаморскім рэгіёне для французскага Мінабароны», — растлумачыў ле Дрыян. Мэтай іх палёту з'яўляўся маніторынг міграцыйных патокаў у Міжземным моры, а таксама выяўленне маршрутаў нелегальных перавозчыкаў людзей і наркагандляроў.

Паводле яго слоў, трое з пяці членаў экіпажа былі супрацоўнікамі абароннага ведамства, яшчэ двое — прадстаўнікі кампаніі CAE, якой і належаў самалёт.

Як сказаў на заканчэнне міністр, для вызначэння прычын НЗ праводзіцца ўнутранае расследаванне.

Лёгкаматорны самалёт пацярпеў крушэнне практычна адразу пасля вылету з аэрапорта Мальты сёння раніцай. Паводле дадзеных СМІ, ён упаў недалёка ад мясцовай вайсковай часткі.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера