Знайсці
15.10.2016 / 17:3811РусŁacБел

Крэмль адказаў на абвінавачванні ЗША ў кібератаках: «Гэта ўжо на мяжы хамства»

Масква будзе абараняць свае інтарэсы ў галіне інтэрнэт-бяспекі, заявіў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў, каментуючы заяву віцэ-прэзідэнта ЗША Джо Байдэна. Напярэдадні Байдэн паабяцаў »адказаць» на кібератакі на амерыканскія структуры, у якіх Вашынгтон абвінавачвае Расію.

«Даводзіцца прымаць меры па абароне інтарэсаў, неяк хэджыраваць свае рызыкі, — заявіў Пяскоў. — І не толькі нам, таму што такая непрадказальнасць небяспечная для ўсяго свету».

Памочнік расійскага прэзідэнта Юрый Ушакоў таксама паведаміў, што Расія будзе рэагаваць на заявы ЗША аб патэнцыйных кібератаках. «Гэта ўжо на мяжы хамства», — дадаў ён.

14 кастрычніка Джо Байдэн заявіў, што ў ЗША ёсць магчымасці адказаць на кібератакі.

«Ён [Пуцін] даведаецца пра гэта, і гэта адбудзецца ў той час, які абярэм мы, і пры тых абставінах, якія будуць мець найбольшы эфект», — сказаў амерыканскі віцэ-прэзідэнт.

Таксама тэлекампанія паведаміла са спасылкай на неназваныя крыніцы, што Вашынгтон можа арганізаваць магутную кібератаку на расійскія інтэрнэт-рэсурсы.

Паводле гэтых паведамленняў, гэтая атака разглядаецца ў адміністрацыі прэзідэнта ЗША як адказ на меркаванае ўмяшанне Расіі ў амерыканскія выбары праз хакерскія атакі.

bbc.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031